- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся... Болей »
Адзінаццаты том (выпуск) завяршае друкаванне "Дзённікаў і запісаў" народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён распачаў у далёкім 1951 г. Том дзённікавых запісаў дапоўнены самымі нечаканымі падборкамі, якія яскрава падсвечваюць разнастайнасць і шматбаковасць творчай спадчыны Паэта.... Болей »
Дзясяты том (выпуск) "Дзённікаў і запісаў" ахоплівае 2003–2006 гг. жыцця народнага паэта Р. Барадуліна. Яны змяшчаюць запісы пра паездкі ў Рым, дзе адбылася сустрэча паэта з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, у Вільнюс, Прагу, Беласток, а таксама па гарадах Беларусі. Запісы пра горкія страты і творчыя набыткі:... Болей »
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »
Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.... Болей »
Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі... Болей »
У манаграфіі ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследаваны арыгінальныя камедыі, трагедыі і оперы княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл. На шырокім культуралагічным фоне вывучаецца гісторыя нясвіжскага прыдворнага тэатра да сярэдзіны XVIII стагоддзя, робяцца абагульняючыя высновы пра спецыфіку прыдворнай... Болей »
Саюз беларускай моладзі. Доўгі час гісторыя разглядала гэты рух, як негатыўную з'яву калабаратнаў, прадажнікаў Радзімы. Пасля развалу Савецкай імперыі некаторыя даследчыкі пачалі лічыць Саюз ледзь не самым прагрэсіўным рухам на Беларусі. Гісторыя не можа быць чорнай або белай. Менавіта гэтага часам не... Болей »
Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках... Болей »
“Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” мае ўніверсальны характар і прыдатны да выкарыстання ў кожны год. Цягам дваццаці год аўтар збіраў і натаваў фіксаваныя даты адметных гістарычных падзей, дні нараджэння і смерці выбітных асобаў, якія лёсам былі звязаныя з Гарадзеншчынай. Выданне адрасаванае... Болей »