be

Гісторыя

Нам сняцца сны пра Беларусь
pdf

Нам сняцца сны пра Беларусь

вершы, эсэ, успаміны
Рагойша Кастусь, Рагойша Антось

Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых... Болей »

Званы Нямігі
pdf mobi fb2 epub

Званы Нямігі

Сем цудаў Беларусі
Бутэвіч Анатоль

Дарагі дружа! Ты трымаеш у руках чарговую кнігу з інтрыгуючай назвай серыі “Сем цудаў Беларусі”. Яна – працяг ранейшага аповяду пра наш беларускі радавод, пра нашу з табой біяграфію. Ухвальна, што розгалас пра слаўныя і незабыўныя падзеі з гісторыі беларускай зямлі з кожным годам набывае ўсё большую... Болей »

Справаздача аб арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага трэнінгу ЮНЕСКА/ІКОМ па сучаснаму музейнаму менеджменту для музейных спецыялістаў Рэспублікі Беларусь
pdf

Справаздача аб арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага трэнінгу ЮНЕСКА/ІКОМ па сучаснаму музейнаму менеджменту для музейных спецыялістаў Рэспублікі Беларусь


Мэта трэнінгу – аб'яднаць наваганні і вопыт музейных супрацоўнікаў з розных музеяў Беларусі для развіцця прафесійнага супрацоўніцтва на падставе лепшых узораў міжнароднай і нацыянальнай музейнай тэорыі і практыкі, а таксама падрыхтаваць прафесійных інструктараў па методыцы і на падставе рэкамендацый... Болей »

Крыжы i камяні
pdf

Крыжы i камяні

Нарысы па гісторыі Пастаўскага краю
Пракаповіч Ігар

У кнізе разглядаюцца асобныя перыяды i падзеі гісторыі аднаго з маляўнічых куточкаў Беларусі — Пастаўскага краю ад пачатку засялення яго людзьмі да часоў першай сусветнай вайны. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў i ўсіх, хто цікавіцца, нашай мінуўшчынай.... Болей »

Беларусь у сэрцы
pdf

Беларусь у сэрцы


Пазьняк Галіна

Успаміны Галіны Пазьняк (Палачанінай-Вашчанкі) – адна зь першых спробаў асэнсаваньня перыяду нацыянальнага адражэньня Беларусі канца 80-х пачатку 90-х гадоў праз прызму ўласнага досьведу грамадзскай дзейнасьці. На фармаваньне актыўнай грамадзскай пазыцыі аўтаркі паўплывалі знакавыя “Дзяды” 1988 года... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны
pdf

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны

Эсэ / Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў
Мальдзіс Адам

У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную... Болей »

Заслаўе. Карані нашага радаводу
pdf

Заслаўе. Карані нашага радаводу

матэрыялы канферэнцыі

Сёння ў адным са старажытных гарадоў нашай краіны Заслаўі адбываюцца значныя падзеі – праходзіць VI Беларускі фестываль камернай музыкі «Заслаўе-2006. Музыка старадаўніх сядзібаў», а ў яго рамках навукова-практычная канферэнцыя «Заслаўе. Карані нашага радаводу». Месцам правядзення гэтых мерапрыемстваў... Болей »

Зоська Верас
pdf

Зоська Верас


Войцік Галіна

Зоська Верас (Людвiка Сiвiцкая-Войцiк), старэйшая нашая пiсьменьнiца й актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ ст., пражыла доўгае жыцьцё (1892 – 1991). Зь сярэдзiны 60-х гг. зноў узяла рупны ўдзел у беларускім культурным i грамадзкiм жыцьцi. Ведаючы асабiста многiх выдатных... Болей »

Адам Станкевіч
pdf

Адам Станкевіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org