- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі - Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, растаноўка... Болей »
Кніга апавядае пра жыццё і дзейнасці выхадцаў з беларускіх земляў у Санкт-Пецярбургу на працягу больш як 300 гадоў. Раздзелы згрупаваны па храналогіі, а таксама прафесійнай прыналежнасці больш як 2000 выдатных і ардынарных асобаў. У гістарычнай частцы свайго апавядання аўтар прыходзіць да высновы, што... Болей »
«Праўда як рэлігія» — кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну... Болей »
Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызмуўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе... Болей »
У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю... Болей »
Першы том Зборніка «Замежная Беларусь» выходзіць у самы адпаведны момант дэфэрэнцыацыі беларускай думкі. Менск, Вільня, як і беларусы Літвы і Латвіі, не гаворучы ўжо аб заграніцы, да Амэрыкі ўключна, стаяць перад дылемай вырашэньня нацыянальнае праблемы: Ці нацыанальная палітыка мусіць быць толькі формай... Болей »
Шмат каму ўжо адчсыніліся вочы на тыя спосабы, якія ўжываюцца камуністычнымі агентаммі сярод грамадскваў паасобных дзяржаваў. Методыка працы гэтых людзей з большымі ці меншымі адхіленнямі паўтараецца.... Болей »
Няма неабходнасці падрабязна прадстаўляць аўтара гэтай кнігі. Імя Юрыя Хадыкі ў апошні час рэгулярна з’яўляецца на старонках перыядычных выданняў самай рознай палітычнай арыентацыі. Але ў той час, калі адны з іх з прыязнасцю сустракаюць ідэйную пазіцыю і тэарэтычныя разважанні Ю. Хадыкі, для іншых яго погляды... Болей »
Надыходзіць дзень 20 студзеня 1985 году - дзень абыходу васьмідзесятых угодкаў ад дня нараджэньня. Семдзесят пяць гадоў з гэтага пэрыяду прыпадае на сьведамае жыцьцё - жыцьцё поўнае зацішша і хваляваньняў, радасьці і сьлёз, упадку і ўздыму, змаганьня і працы, Перада мною выступаюць дзіцячыя гады. Падарожжы.... Болей »
Інстытут для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР быў зарганізаваны ў М’юнхэне 8 ліпеня 1950 году. Ён зьяўляецца свабоднай карпарацыяй вучоных, што пакінулі Савецкі Саюз і працуюць цяпер мад навуковым дасьледваньнем СССР. Мэтай іхнай працы зьяўлягэцца падаваньне праўды дэмакратычнамі сьвету, каб такім... Болей »