- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.
Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.
Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500—600. Ты мяне расчараваўѕ... Болей »
Лiтаральнiк не любiць беларусаў, любiць беларусак. Закаханы ён у панi Чуму i панi Халеру. Выбраць лепшую памiж спадарыняю Ха i спадарыняю Чу немагчыма. Панi Чума — чуйная, чыстаплотная, чараўнiца чартавокая. — Што табе падабаецца? — цалуе Чуму Лiтаральнiк. — Як ты мыеш мне ногi. — Астатняе не падабаецца?... Болей »
У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да... Болей »
Дзеля таго, каб вывучаць парадак, не трэба вывучаць беспарадку... Упэўнены Латрэамон. Досыць пераканаўчы пастулат. Толькi вялiкi прыхiльнiк парадку — Леанарда да Вiнчы — пераконваў у адваротным. На ягоную думку, спасцiжэнне i стварэнне прыгожага i ўпарадкаванага непасрэдным чынам знiтаванае з даследаваннем... Болей »
Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім... Болей »
Demonokameron Adama Hlobusa ukazał się w roku 1994 w ... No właśnie, gdzie naprawdę? Formalnie rzecz biorąc, w Białymstoku, ponieważ w tym mieście został wydrukowany. Napisany zaś został w Mińsku, a zredagowany w Wilnie. Te trzy miasta znalazły się w metryczce wydania. Ale w tradycyjnym sensie trudno... Болей »
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага... Болей »
Глёбус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір), нарадзіўся 29.09.1958 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне... Болей »
Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце... Болей »
Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам... Болей »