- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Максім Гарэцкі нарадзіўся 18.02.1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка (у 1976 г. аб'яднана ў вёску Багацькаўка) Мсцілаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Горацкую каморніцка-агранамічную навучальню (1913). Працаваў каморнікам у Летуве. Улетку 1914 г. прызваны ў армію. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, ва Ўсходняй Прусіі. Пад Сталупененам паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Смаленску, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда», з рэдакцыяй якой у пачатку 1919 г. пераехаў у Вільню. Займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. Быў рэдактарам і выдаўцом газет «Наша думка» (1920-1921) і «Беларускія ведамасці» (1921-1922). За сувязь з віленскімі камуністамі трапіў у 1922 г. у Лукішскую турму. У 1923 г. вярнуўся ў БССР. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інстытуце беларускай культуры, а потым у АН БССР. У 1931-1935 гг. жыў у Кіраве (былая Вятка), куды быў высланы. Працаваў чарцёжнікам, тэхнікам. З верасня 1935 г. жыў у пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў) Калужскай вобласці, дзе працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, у 1938 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер у Комі АССР. Справа па абвінавачаню М.Гарэцкага адменена і спынена ў 1957 г. Вярхоўным судом БССР. 07.02.1959 г. Калужскім абласным судом поўнасцю рэабілітаваны.
Расстраляны 10.02.1938 г. у Вязьме.
Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы».
Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).
Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».
Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
У першай частцы кнігі змешчаны дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)» вядомага празаіка-рэаліста, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Другая частка ўключае лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны... Болей »
У чацвёрты том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) уваходзяць «Камароўская хроніка» і «Летапіс жыцця і творчасці» М. Гарэцкага. Даецца гісторыка-літаратурны і тэксталагічны... Болей »
Трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) склалі запіскі «На імперыялістычнай вайне» і раман «Віленскія камунары».... Болей »
Другі том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) складаюць аповесці «У чым яго крыўда?» «Меланхолія», «Ціхая плынь» і драматычныя абразкі.... Болей »
Збор твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) — найбольш поўнае, навукова каменціраванае выданне яго спадчыны.... Болей »
Паводля значаньня й ролі ў разьвіцьці мастацкае прозы на вышэйшым этапе беларускага адраджэнства літаратураведы й крытыкі яшчэ да нядаўнага часу ставілі Максіма Гарэцкага найчасьцей на другім або й далейшым месцы пасьля Якуба Коласа, даючы пяршынство перад ім ня толькі апошняму, але ці рэдка Зьмітраку... Болей »
У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час.... Болей »
У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў.... Болей »
Літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага невялікая. Яна складаецца з якіх двух дзесяткаў апавяданняў, некалькіх аповесцей, запісак і шэрага невялікіх сцэнічных твораў. Яго пяру належыць таксама літаратуразнаўчая праца «Гісторыя беларускай літаратуры» (Вільня, 1920, Мінск, 1924 і 1926 гг.). Шмат якія творы... Болей »
Гарэцкі Максім, нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Меншая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні ў малазямельнай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай навучальні (1913) працаваў на Віленшчыне. Летам 1914 г. прызваны ў царскую армію. У час першай сусветнай... Болей »