be

Гарадніцкі Яўген

Гарадніцкі Яўген

Гарадніцкі Яўген Андрэевіч - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш ста навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы” (1986), “Сучасная паэзія і фальклор” (1988; у сааўтарстве з Т. К. Чабан), “Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), “Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Суб’ектна-аб’ектныя адносіны” (2010), раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках. Выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі ў перыядычным друку. Адзін з аўтараў-укладальнікаў біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” ў 6 тамах (1992 – 1995). Прымаў удзел у стварэнні персанальных энцыклапедый “Янка Купала” (1986), “Максім Багдановіч” (2011). Асноўныя напрамкі даследаванняў: філасофская і эстэтычная праблематыка літаратуры, тэарэтычная паэтыка, метадалогія літаратуразнаўчага аналізу.

Гарадніцкі Яўген. Выданьні

Полымя 5 (991) 2012
pdf

Полымя 5 (991) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Леанід Левін: «Дабро і зло плывуць у адной лодцы». Гутарка Зіновія Прыгодзіча БАРАВІКОВА Раіса, Радасці і пакуты чужога сэрца. Апавяданне БАРАНОЎСКІ Алесь, ***Не веру я ў прыручанасць душы… ***Калі навокал ні душы… ***Адзіхацяць рамонкі лугавыя… ***Мы п’ём свой лёс, нібыта з гладыша… ***Дзічыны... Болей »

Тэрмапілы 16
pdf

Тэрмапілы 16

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу... Болей »

Полымя 11 (973) 2010
pdf

Полымя 11 (973) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ... Болей »

Маладосць 8 (681) 2010
pdf

Маладосць 8 (681) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Гэта, відаць, з маленства, з тых самых школьных гадоў, адзін з самых хвалюючых тыдняў, — апошні тыдзень жніўня… Пасля некалькіх месяцаў вакацый — наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы лепшы букет — любімаму Настаўніку… Як ні дзіўна, але тое трапяткое і ўзнёслае хваляванне не сцёр час. Відаць, у... Болей »

Маладосць 5 (678) 2010
pdf

Маладосць 5 (678) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету... Болей »

Маладосць 01 (674) 2010
pdf

Маладосць 01 (674) 2010

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ... Болей »

Маладосць 12 (649) 2007
pdf

Маладосць 12 (649) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ... Болей »

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс) 8 (620) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org