Зуёнак Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Зуёнак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 32 (643) 2019

Новы Час

32 (643) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-08-30

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Германіяй і СССР. Гэтая акцыя прадэманстравала жаданне і салідарнасць народаў краін Балтыі атрымаць незалежнасць ад Савецкага Саюза: людзі запатрабавалі прызнаць існаванне сакрэтнага пратаколу Пакта і аднавіць суверэнітэт іх краін. Неўзабаве Літва, Латвія і Эстонія выйшлі са складу СССР. Што адметна, праз 30 гадоў, у жніўні 2019-га, памяць пра тыя падзеі жыве. У 30-ю гадавіну Балтыйскага шляху ў Рызе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям 1989 года. Іх наведвалі і непасрэдныя ўдзельнікі Балтыйскага шляху, якія ўзгадвалі, што тады ў людзей быў вялікі ўздым, і яны ўжо нічога не баяліся. Адметна, і што «ветэраны» беларускага Адраджэння любяць узгадваць пра народны ўздым канца 1980-х — пачатка 1990-х. Але куды ён падзеўся — пытанне, адказ на якое лунае недзе на абсягах Сусвету. Аднак вернемся да Пакта Молатава–Рыбентропа. Да даты яго падпісання прымеркавалі і Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму, які быў абвешчаны Еўрапарламентам у 2009 годзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Новы Час, 19 (678) 2020

Новы Час

19 (678) 2020

Пандэмія вырвала многіх нас з жыцця. Мы аказаліся ў сітуацыі, калі шмат якія звычайныя, але такія не заўважныя раней радасці аказаліся недаступнымі. Перажываючы за тое, каб не прынесці вірус у свой дом і не падвергнуць небяспецы блізкіх, мы перасталі хадзіць у грамадскія месцы, нават паход у краму цяпер — выключная неабходнасць, а для некаторых — ледзь не адзіная магчымасць «выйсці ў свет». Як кажуць, дакаціліся. Пагадзіцеся, без яскрав... Болей »


pdf
Новы Час, 18 (677) 2020

Новы Час

18 (677) 2020

Напярэдадні абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў па краіне прайшла хваля затрыманняў актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і блогераў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманыя каля 120 чалавек. На стан 13 траўня адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя каля 50 чалавек. Некаторыя з іх ужо на волі, але большая частка працягвае знаходзіцца ў ізалятарах па ўсёй Беларусі. Блогера Сяргея Ціханоўскага (канал «Краіна для жыцця») затрымалі 6... Болей »


pdf
Новы Час, 17 (676) 2020

Новы Час

17 (676) 2020

У 2005 годзе прафесар Ліў М’елдэ прыехала ў Санкт-Пецярбург і пазнаёмілася з Міхаілам Сальнікавым, які распавёў, што яго бацька, мастак Юрый Сальнікаў, нарадзіўся ў Нарвегіі ў 1944 годзе, але не ведаў, дзе менавіта. На працягу 45 гадоў Юрый Сальнікаў спрабаваў раскрыць таямніцу свайго нараджэння. У свае маладыя гады ён верыў у тое, што быў народжаны ва Уладзівастоку. Але ў 1961 годзе воляй выпадку ён даведаўся, што нарадзіўся ў лагеры д... Болей »


Новы Час, 16 (675) 2020

Новы Час

16 (675) 2020

У 34-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС не аднаму мне падаецца, што тая гісторыя нічому не навучыла нашы ўлады. Падабенства дзеянняў уладаў СССР/БССР у час аварыі на ЧАЭС і сённяшняй у сітуацыі з каронавірусам уражвае. Цяпер мы нібыта аказаліся ў красавіку 1986-га. Мы бачым тыя ж дзеянні — дакладней, бяздзеянне — уладаў у спробах захаваць свае цёплыя месцы і не дапусціць «панікі», замест таго, каб аператыўна і дакладна распавядаць ... Болей »


pdf
Новы Час, 15 (674) 2020

Новы Час

15 (674) 2020

Ніхто не ведае наступстваў пандэміі каронавіруса: колькі яна працягнецца, колькі людзей памрэ, а колькі перахварэе, як гэта паўплывае на эканоміку, медыя, свядомасць і каштоўнасныя ўстаноўкі людзей. Можна сказаць, што каронавірусны тэст на дзеяздольнасць і трываласць праходзяць усе структуры. Не заглыбляючыся ў медыцынскі і эканамічны аспекты, давайце разбярэмся, што каронавірус значыць для адукацыі. Што мы змаглі зразумець і якія высно... Болей »


pdf
Новы Час, 14 (673) 2020

Новы Час

14 (673) 2020

Усё, што выбудоўвалася гадамі, дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі, за некалькі тыдняў пачало руйнавацца. Маленькая пачвара з каронай зрабіла тое, што не ўдавалася здзейсніць шматлікім лідарам і грамадствам. Яна нібыта знайшла тую загадкавую кропку руйнавання нашага загартаванага сусвету, які мы збудавалі вакол сябе. Суствет аказаўся шкляным. Ён разлятаецца на маленькія кавалачкі ды змятае аскепкамі ўсё, што раней нам падавалася важным... Болей »


pdf
Новы Час, 13 (672) 2020

Новы Час

13 (672) 2020

У той час, калі амаль увесь свет сядзіць на каранціне, у Беларусі рыхтуюцца да параду. Нават у Віцебску, які ў беларускай інтэрнэт-прасторы ўжо называюць беларускім Уханем. Спачатку ў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя, што сілавікам забаранілі пакідаць свае вобласці, і крый Божа прыязджаць на Віцебшчыну. Потым стала вядома, што Віцебскі гарвыканкам зацвердзіў надзвычайны план дадатковых захадаў для прафілактыкі і зніжэння распаўсюд... Болей »


pdf
Новы Час, 12 (671) 2020

Новы Час

12 (671) 2020

Свет ужо не будзе ранейшым. Эпідэмія каронавіруса, падаецца, паставіла пад пытанне асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Пры гэтым у некаторых выпадках людзі адмаўляюцца ад іх добраахвотна. Зразумела, маштаб панікі ў свеце такі, што некаторыя самастойна абмяжоўваюць сябе ў асноўных свабодах — напрыклад, свабодзе перасоўвання. Можна зразумець і краіны Шэнгенскай зоны, якія закрылі свае межы з-за ўспышкі каронавіруса ў Італіі. Базавыя дак... Болей »


pdf
Новы Час, 11 (670) 2020

Новы Час

11 (670) 2020

Істэрыя каронавіруса ўсё ж ахапіла ўвесь свет, і Беларусь таксама. Пры гэтым нам нават не давялося закрываць свае межы — гэта за нас зрабілі ўсе нашы суседзі. Паніка — яна ірацыянальная. Дарэчы, СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя «ў большасці выпадкаў не з’яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў». Больш за тое... Болей »


pdf
Новы Час, 10 (669) 2020

Новы Час

10 (669) 2020

«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца. Што адбылося? Адбылося моцнае падзенне цэнаў на нафту з-за таго, што не было дасягнутае пагадненне паміж Расіяй і АПЕК. АПЕК намагалася абмежаваць здабычу сыравіны. Расія і Казахстан, які да яе далучыўся, на тако... Болей »