Доля Зоя

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Зоя Доля.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Варабей Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Варабей.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 20 (631) 2019

Новы Час

20 (631) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-05-31

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2019 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Даўно, калі расійскі алігарх і апанент Крамля Міхаіл Хадаркоўскі яшчэ сядзеў за кратамі, а яму навешвалі ўсё новыя і новыя абвінавачванні па нібыта зладзействах шматгадовай даўніны, па інтэрнэце гуляў жарт: «Хадаркоўскі працягвае здзяйсняць у мінулым усё больш жорсткія злачынствы». Сёння выглядае, што ў падобнай сітуацыі апынулася ці не большасць беларускіх карыстальнікаў сацыяльных сетак. Мінскі гарадскі суд 23 траўня прысудзіў 45-гадовага Змітра К. да трох гадоў «хіміі» за допісы ў сацыяльных сетках, дзе фігураваў зварот «м***калі» (нібыта, зняважлівую назву для жыхароў Расіі). Мужчына мае цяжарную жонку, невялічкі бізнес: відавочна, што працэс і прысуд паставяць крыж на шмат якіх планах сям’і… Раней гэты грамадзянін ніколі да судовай адказнасці не прыцягваўся, прэтэнзіяў да яго не было. Што ж не так са словам «маскаль»? У сваёй творчасці яго шырока выкарыстоўваў Тарас Шаўчэнка ва Украіне, у нас — Каліноўскі і Багушэвіч. У Беларусі 100–150 гадоў таму «маскалямі» называлі рэкрутаў, што вярталіся з царскага войска, а часам і старавераў. Ёсць на Гродзеншчыне нават вёска Маскалі. Зрэшты, каму тое цікава: апынулася, што юрыдычна слова можа трактавацца як распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Новы Час, 38 (649) 2019

Новы Час

38 (649) 2019

Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! Днямі ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праек... Болей »


Новы Час, 37 (648) 2019

Новы Час

37 (648) 2019

Пагроза расійскай імперыі была, ёсць, і, напэўна, яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці? І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але я... Болей »


Новы Час, 36 (647) 2019

Новы Час

36 (647) 2019

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, ... Болей »


Новы Час, 35 (646) 2019

Новы Час

35 (646) 2019

Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты, і яна будзе прынятая на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя». А ц... Болей »


Новы Час, 34 (645) 2019

Новы Час

34 (645) 2019

Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з ... Болей »


Новы Час, 33 (644) 2019

Новы Час

33 (644) 2019

Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму... Болей »


Новы Час, 32 (643) 2019

Новы Час

32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Герм... Болей »


Новы Час, 31 (642) 2019

Новы Час

31 (642) 2019

Гістарычная, як яе назваў Аляксандр Лукашэнка, нарада кіраўніка дзяржавы і праваахоўнікаў насамрэч апынулася чарговай банальнасцю. Усё сказанае правадыром добра вядомае і звычайным грамадзянам, і тым самым сілавікам, якія ўважліва слухалі ды занатоўвалі кожнае слоўца свайго лідара. Дык нашто ж тады гэты публічны разгром? «Мы сабраліся не для таго, каб адсправаздачыцца адзін перад адным, а я — сказаць прыгожыя словы перад грамадскасцю.... Болей »


Новы Час, 30 (641) 2019

Новы Час

30 (641) 2019

Мінулы навучальны год пабіў сумны антырэкорд па колькасці беларускамоўных першакласнікаў: упершыню ў Беларусі іх стала менш за 10%. Летась па-беларуску займаліся толькі 9,7% вучняў першых класаў. Статыстыка сведчыць, што гэтая лічба скарачаецца штогод. Калі ў 2009 годзе беларускамоўных першаклашак было 16,7%, то ў 2014/2015 навучальным годзе — ужо 12,1%. Калі тэндэнцыя працягнецца, то праз нейкіх 10 гадоў на беларускамоўнай школе ў Бела... Болей »


Новы Час, 29 (640) 2019

Новы Час

29 (640) 2019

Вызначыліся. Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы пра выбары. Савет рэспублікі будзе абраны 7 лістапада гэтага года, а новая Палата прадстаўнікоў — 17 лістапада. Адпаведна, у гэтым годзе мы атрымаем нейкі своеасаблівы «цуд на Каляды» — зборышча новых дэпутатаў. Такім чынам, парламенцкую выбарчую кампанію можна лічыць афіцыйна адкрытай. Праўда, незразумела, навошта і каму гэта трэба. У некаторых беларускіх праваабаронцаў ужо даўно ўзні... Болей »