- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтым годзе, 20 лістапада, Міхасю Шаховічу, нашаму земляку, беларускаму паэту споўнілася б 60 гадоў. Круглая дата была б, пэўна, святам і для яго, і ўсіх нас. Аднак жа без яго прысутнасці... застаецца толькі ўспамін і паклон ягонаму вобліку. Адзначаючы гэту дату, аддаем пашану таленавітай асобе. Жыве сказанае ім паэтычнае слова — шчырае, трымкліва-балючае, вобразнае, індывідуальна-арыгінальнае, беларускае, нашае. Біяграфія М. Шаховіча была, што бачылася і раней, досыць звычайнай і ў нечым банальнай, характарыстычнай шмат чым для большасці беларускіх маладых людзей у Польшчы першых трох пасляваенных дзесяцігоддзяў. Народжаныя ў вясковым асяроддзі, яны ішлі ў гарады вучыцца, многія атрымлівалі вышэйшую адукацыю, выходзілі ў людзі, жаніліся, бывала, з полькамі і часта — па закліку ўнутранага голасу або любові сэрца — вярталіся на радзіму, у свае палестыны. Схіляем галаву перад усімі тымі, хто не здрадзіў сваёй зямлі, народу і мове. Адным з іх быў і Міхась Шаховіч.