- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», стыль-рэдактарам часопіса «Дзеяслоў».
Піша па-беларуску і па-руску.
Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:
1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць»; 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура»; 1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура»; 1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва»; 2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор»; 2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва»; 2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство»; 2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура»; 2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва»; 2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка»; 2011 — «Мяжа», «Літаратура і Мастацтва», сэрыя «Лімаўскі фальварк»; 2012 — «Сечка», «Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў»; 2012 — «Ланцуг», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2013 — «Вёска»; 2014 — «Ціша», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2018 — «Сузіральнік», «Кнігазбор», сэрыя «Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў»; 2020 — «Жэтон на метро», «Мастацкая літаратура».
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».
На нашым канале СТВ натыкаемся і глядзім з жонкай расійскую тэлеперадачу аб «Тытаніку» і яго пагібелі. Цікава. Але ў выніку да якіх высноў прыходзяць аўтары? Аказваецца, «Тытанік» змайстравалі толькі дзеля таго, каб ён адразу затануў. Каб прыпыніць тэхнічны прагрэс, які набіраў сілу. Гэтак вырашылі моцныя... Болей »
Даводзілася чуць шмат папрокаў да першай аповесці з гэтай кнігі — маўляў, недалужная кампазіцыя, хаос, недапрацаваныя матывы і г.д. Усё гэта праўда. Толькі ў выпадку з «маладымі пісьменнікамі» гэта назавуць смелым эксперыментам, нават калі гэта ломка дзеля ломкі. А калі чалавек з даробкам зробіць нешта... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
«Баваўняная дзяўчынка», створаная пісьменніцай Дар’яй Вашкевіч і праілюстраваная мастачкай Аленай Медзяковай, пабачыла свет у выдавецтве «Галіяфы». Гэтая казка «пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў» заняла другое месца ў літаратурным конкурсе СБП «Экслібрыс» імя Янкі Маўра.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
«Нумар даступны не цалкам – поўную версію чытайце на паперы», – акенца з такім паведамленнем будзе цяпер суправаджаць кожную новую вокладку. Часопіс «Маладосць» адмаўляецца ад ідэі прадастаўляць магчымасць чытаць матэрыялы на сайце ў поўным аб’ёме. У раздзел «Архіў» поўная версія нумара будзе трапляць... Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »
Хоць “Маладосць” і сур’ёзнае, прадстаўленчае выданне, знаёмае з творчасцю такіх асобаў, як Якуб Колас і Іван Мележ, Людміла Рублеўская і Андрэй Федарэнка, у цэлым, вясёлай і жартаўлівай сустрэча атрымалася. Святлана Дзянісава падаравала студэнтам расповед пра наш легендарны часопіс і святкаванне яго... Болей »
Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт... Болей »
Проза Казько Віктар. Пра Моцю. Нізка апавяданняў Шчур Макс. Аўтсайдэр. Аповесць Федарэнка Андрэй. Сечка-15. Запісы Сазонаў Віктар. Залік па ЧэГэДэ. Апавяданне Усеня Алесь. Мой лістапад… Згадкі Паэзія Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі. Вершы Сідарук Ігар. І ліст кляновы, як Хрыстос… Вершы Шах... Болей »