- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта было заснавана ў Менску ў 1995 годзе. Выдавецкая ідэя была ў тым, каб прадставіць студэнтам максімальна шырокі выбар літаратуры, даць магчымасць спецыялістам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта падзяліцца сваім досведам з чытачамі на старонках кніг. Асноўны аб'ём выдаванай літаратуры складаюць вучэбныя і навуковыя выданні. Прыярытэтнымі з'яўляюцца даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі, псіхалогіі, мастацтвазнаўства, мовазнаўства, літаратуразнаўства, эканомікі, правазнаўства, рэлігіязнаўства і інш. Шэраг выдадзеных кніг з'яўляюцца унікальнымі.
З кніг, якія выйшлі ў выдавецтве, можна адзначыць наступныя: "Сучаснае мастацтва Францыі" Катрын Міле; "Слоўнік французскага кіно" пад рэдакцыяй Жан-Лу Пасека; "Фундаментальная анталогія мовы" Фрыдрыха Вільгельма фон Хермана; "Паміж кірмашом і салонам" Кшыштафа Занусі; "Шляхі Хайдэгера: даследаванні позняй творчасці" Ханса-Георга Гадамера; "Праўдзівы вернік: думкі аб прыродзе масавых рухаў" Эрыка Хофера; "Глабалізацыя і перспектывы развіцця постсацыялістычных краін" Гжэгажа Калодка; "Dasein-аналіз у філасофіі і псіхалогіі" пад рэдакцыяй Г.М. Кучынскага і А.А. Міхайлава; "Умбэрта Эка: парадоксы інтэрпрэтацыі" А.Р. Усманавай; "Контуры сучаснай крытычнай філасофіі" У.М. Фурса; "Анталогія гендэрнай тэорыі" пад рэдакцыяй А.І. Гапавай і А.Р. Усманавай; штогоднік "Даследаванні па фенаменалогіі і філасофскай герменеўтыцы". З 2001 году выходзіць серыя календароў "Жанчыны Беларусі: гісторыя ў штодзённасці". У 2002 годзе выдавецкі цэнтр ЕГУ на XLII рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнiгi" быў узнагароджаны дыпломам за выданне календара "Жанчыны Беларусі: творцы культуры". Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з рэдакцыямі універсітэцкіх часопісаў "Топас" і "Скрыжаванні".
З пачатку працы ЕГУ ў Літве інфармацыйна-выдавецкі цэнтр універсітэта працягвае выдаваць часопісы "Топас" і "Скрыжаванні". З 2006 году выдадзены такія кнігі, як "Сацыяльная філасофія ў непапулярным выкладзе" У.Н.Фурса, "Чытанне і дыскурс" І.М. Інішава, "Успаміны Вольгі Дзядок" пад рэдакцыяй Т.А. Бембель; "Гiсторыя Беларусi канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах" (складальнік А.Ф. Смалянчук), "Віцебская мастацкая школа (1897–1923)" Клер Дэ Фоль (пераклад з французскай); "MEMENTO NASCI: Супольнасць і генератыўны досвед" Т.В. Шчытцовай; "Беларуская і ўкраінская гістарыяграфія канца XVIII–- пачатку 20-х гг. XX ст. падчас генезы і развіцця нацыянальнай гістарычнай свядомасці беларусаў і ўкраінцаў" Д.У. Карава; "Мова канфлікту ў грамадстве, якое трансфармуецца: ад канструявання гісторыі - да фармавання сацыякультурных ідэнтычнасцяў" А.А. Даніленка; "Поле полу" С.А. Ушакін, "Прыватнае эканамічнае права. Прававыя асновы для эканамістаў" В. Шунэман (пераклад з нямецкай мовы), "Параўнальная паліталогія" у 3-х частках У.В. Роўда, "Гарадская цывілізацыя" З.В. Шыбека, "Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары" І. Махоўская, І. Раманава і інш. выданні.
Удала камбінуючы ўласную паліграфічную базу і магчымасці партнёрскіх друкарняў, выдавецтва універсітэта забяспечвае высокі ўзровень афармлення кніг і брашур.
Выдавецтва плануе і далей штогод выпускаць разнастайныя кнігі: метадычныя і вучэбныя дапаможнікі, зборнікі навуковых прац, манаграфіі.
Адрас:
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
вул. Тауро, 12
LT-01108 Вільнюс, Літва
Тэлефон: +370 5 2639650
Факс: +370 5 2639651
Эл. пошта: publish @ ehu.lt
Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, што звязаныя з беларускім жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе блукалі славутыя беларусы.... Болей »
Сборник научных работ, приуроченный к 70-летию профессора философии, ректора Европейского гуманитарного университета (Вильнюс) Анатолия Арсеньевича Михайлова. В первом разделе представлены тексты, в которых рассматривается место философа, гуманитарных наук и университета в современном мире. Основную... Болей »
Данное пособие может быть использовано как для индивидуального чтения, так и в качестве учебного пособия для развития навыков различных видов чтения, а также для организации самостоятельной работы студентов. Пособие состоит из девяти разделов. Каждый раздел снабжен биографией автора, комментариями, упражнениями... Болей »
Данный сборник представляет собой уникальную попытку представить разнообразные подходы и концептуализации в исследованиях городского пространства в контексте, который обычно обозначается в качестве постсоциалистического. Главная цель данного сборника – инициировать дискуссию о различных измерениях городского... Болей »
Представленные в данном сборнике тексты посвящены анализу состояния и специфики актуальной белорусской культуры и в своей совокупности позволяют понять, каким образом в современной Беларуси связаны между собой сфера эстетического, политического и повседневного, в каком соотношении друг с другом оказываются... Болей »
Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i... Болей »
В сборник включены материалы международной научной конференции студентов и аспирантов «Европа: новое соседство 2007», состоявшейся в Европейском гуманитарном университете в мае 2007 г. Для преподавателей, аспирантов, студентов гуманитарных специальностей.... Болей »
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай... Болей »
Кніга польскай даследчыцы Крысціны Гамулкi прысвечана аналізу шырокага спектру палітычных ідэй, канцэпцый і праектаў польскіх арганізацый у дачыненні да Беларусі і беларусаў у 1918–1922 гадах. Разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі канцэпцый ва ўмовах палітычнай нестабільнасці і іх сутыкненне з рэальнай практыкай... Болей »
Кніга “Постсоветская публичность: Беларусь, Украина” зьяўляецца вынікам беларуска-кураінскага дасьледчыцкага праекту. Галоўная мэта праекту заключалася ў тым каб выкарыстаць канцэпцыю публічнасьці, як сродак вывучэньня своеасаблівасьцяў посткамуністычнага разьвіцьця ў двух усходнеэўрапейскіх краінах.... Болей »