be

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей. Выданьні

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Міхал Анемпадыстаў
Дубавец Сяргей

Калі Міхал Анемпадыстаў прыйшоў у Беларускую Майстроўню, гэта быў апошні год яе існаваньня. Праіснавала яна ўсяго тры гады, але ўжо мела сваю гісторыю, ужо нехта яе пакінуў, а нехта толькі прыходзіў, галоўным чынам тыя, каму гэтых пары гадоў не хапала да веку, каб зьявіцца тут на самым пачатку, у 1980-м.... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Таня Лясьніцкая (Лаўрыновіч)
Дубавец Сяргей

Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Мікола Сасноўскі
Дубавец Сяргей

Першая ў паваеннай гісторыі нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня ўзьнікла трыццаць гадоў таму ў менскім студэнцкім асяродзьдзі. Але пачынальнікамі яе былі ня толькі студэнты-учорашнія школьнікі. Майстроўскія хлопцы цераз аднаго ўжо адслужылі войска й мелі досьвед заводзкае працы.... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вера Кандраль (Лазоўская)
Дубавец Сяргей

30 гадоў назад, калі Вера Лазоўская прыйшла ў Беларускую Майстроўню, усё, што яна там пабачыла й пачула, здалося ёй іншай рэальнасьцю. У адрозьненьне ад школы, інстытуту і ўсяго жыцьця па-за Майстроўняй, тут маладыя людзі, раўналеткі Веры, гаварылі па-беларуску і пра тое, пра што не гаварылася больш... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяргей Кныш
Дубавец Сяргей

Дзіўная рэч: людзі, якія мелі нахабства напрыканцы 1980 году выйсьці на Цэнтральную плошчу ў Менску зь несанкцыянаванай каляднай працэсіяй, у наступным сваім жыцьці сталіся пэрсанажамі амаль непублічнымі. Яны штосьці запачаткоўвалі, засноўвалі, чымсьці кіравалі, але пры тым заставаліся нібы ў кантэксьце... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алена Анісім (Амельчыц)
Дубавец Сяргей

Пераглядаючы сёньня нататнікі трыццацігадовае даўніны, я бачу, што Беларуская Майстроўня была ня проста першай нефармальнай грамадзкай арганізацыяй. Хутчэй я параўнаў бы яе зь місіяй любові, што несьлі тыя некалькі дзясяткаў маладых людзей. Зладзіць масавае сьвята Купальля, Калядаў, Гуканьня Вясны на... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Генадзь Мацур
Дубавец Сяргей

У Беларускую Майстроўню, што стварылася ў Менску трыццаць шэсьц гадоў таму, людзі зьбіраліся адусюль. Пераважна гэта былі студэнты больш-менш аднолькавага ўзросту - вакол дваццаці гадоў. А далей - загадка. Уявіце сабе даволі аднародную студэнцкую масу. Ня важна, фізыкі гэта альбо лірыкі — вынік будзе... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Арына Вячорка
Дубавец Сяргей

Калядны цуд 1980 году, калі быццам з паветра ўзьнікла першая нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня, можна лякалізаваць да аднаго шчасьлівага выпадку, які здарыўся ў нацыянальным мастацкім музэі, дзе Вінцук і Арына Вячоркі спаткаліся з маладой кампазытаркай Ларысай Сімаковіч. Арына:... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду: Зьміцер Колас
Дубавец Сяргей

Зьяўленьне Беларускай Майстроўні трыццаць шэсьць гадоў таму было цудам. І гэты цуд меў сваю праекцыю ў гісторыі. Нешта падобнае адбылося ў Беларусі напачатку мінулага стагодзьдзя, калі нарадзілася “Наша Ніва”. Рыцары-ваякі паскладалі зброю і ператварыліся ў місіянэраў. Нашаніўцы пачатку дваццатага стагодзьдзя... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вераніка Курцова (Надтачэева)
Дубавец Сяргей

Трыццаць шэсьць гадоў назад Вераніка вучылася на філфаку БДУ і разам зь іншымі студэнтамі стварала Беларускую Майстроўню. Акурат перад тым, як здарыўся калядны цуд. Нешта нарадзілася ў Беларусі новае і незвычайнае, быццам нехта запаліў зорку. Магчыма, гэта й была яна, Вераніка? Прынамсі, безь яе ўдзелу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org