be

Чарнякевіч Андрэй

Чарнякевіч Андрэй

Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Закончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.

Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада», у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.

Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).

Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012).

Крыніца: be.wikipedia.org

Чарнякевіч Андрэй. Выданьні

Деды

Деды

дайджест публикаций о беларуской истории

В шестом выпуске дайджеста помещены 7 докладов, зачитанных на конференции по вопросам этногенеза беларусов, а также 14 статей. Материалы сгруппированы в трёх тематических разделах. Кроме того, публикуются две рецензии.... Болей »

Берасцейскі хранограф

Берасцейскі хранограф

Зборнік навуковых прац

У выпуску зборніка навуковых прац "Берасцейскі хранограф" навукоўцы Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна», даследчыкі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Польшчы, Літвы раскрываюць шматлікія аспекты гістарычнага развіцця Берасцейшчыны і ўсёй Беларусі ў розныя гістарычныя... Болей »

ARCHE 1 (160) 2019

ARCHE 1 (160) 2019

Пачатак

Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім... Болей »

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019


„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych... Болей »

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 1
pdf

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 1

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

Перад нашымі вачыма першы том новага навуковага часопіса “Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў”/,,Rocznik Centrum Studiów Białoruskich”. Гэта збор тэкстаў беларускіх даследчыкаў, якія працуюць у Цэнтры Беларускіх Студыяў, створаным пры Студыюме Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW). Для таго... Болей »

ARCHE 07-08 (128-129) 2014
pdf

ARCHE 07-08 (128-129) 2014

Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд

Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак.... Болей »

Гістарычны альманах 18
pdf

Гістарычны альманах 18


Баціс Маціяс, Ober Ost і нямецкая акупацыя Гародні ў Першую сусветную вайну паводле Дзённіка Курта Кламрота Гавін Тадэвуш, Працэс паэтапнай ліквідацыі польскай адукацыі на Гарадзеншчыне Казак Таццяна, Таямніцы гарадзенскага музея Камунтавічэне Вайда, Гарадзенская каталіцкая парафія ў 15–17... Болей »

ARCHE 11 (110) 2011
pdf

ARCHE 11 (110) 2011

Беларускі гуманітарны агляд

АБРАМЧУК РАМАН, Пакуль яшчэ не падручнік, але ўжо крыніца натхненьня Астанковіч Сяргей, Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы БОРОДИН СИГИЗМУНД, К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины “Всемирная история. История Беларуси” БУМБЛАЎСКАС АЛЬФРЭДАС... Болей »

ARCHE 1-2(88-89)2010

ARCHE 1-2(88-89)2010

Другая Гародня

* Нямецкая акупацыя і лёс яўрэяў Гародні * Акерман Фэлікс, Зь вёскі ў Гародню. Саветызацыя Заходняй Беларусі як працэс акультурацыі / культурнай асыміляцыі мігрантаў зь вёскі * Блашчак Тамаш, Міністэрства беларускіх справаў ураду Літоўскай Рэспублікі (1918—1924) * Вашкевіч Андрэй, Чарнякевіч... Болей »

Гістарычны альманах 16
pdf

Гістарычны альманах 16


* Бортнік Ігар, Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў ананімнай працы "Размова Паляка з Літвінам" * Гагуа Руслан, Грунвальдская бітва ў паведамленнях Энеа Сільвіа Пікаламіні * Грыбоўскі Юры, Рада БНР на эміграцыі і праекты інтэграцыі Цэнтральна-Усходняй Еўропыў 1945-1956 г. * Жарская... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org