- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з'яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта "Беларускі Кнігазбор".
У Кастуся Цвіркі, прадстаўніка сярэдняга, так званага «філалагічнага», пакалення, нямала творчых удач. Сведчанне таму — і гэтая кніга, у якую аўтар, вядомы не толькі як паэт, але і літаратуразнавец, і фалькларыст, уключыў усё лепшае, створанае ім. Гістарычнае мінулае беларускага народа, зямля нашых продкаў... Болей »
У кнігу ўвайшлі дарожныя нарысы Кастуся Цвіркі пра мясціны, звязаныя з імёнамі Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Купалы, а таксама пра паездку ў Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, дзе ў 1944 годзе загінуў грузінскі паэт Мірза Гелавані.... Болей »
Новую кнігу Кастуся Цвіркі склалі творы пра пачэсную працу хлебароба, пра адносіны да нашай неацэннай спадчыны – зямлі. У вершах і паэме “Хат вячысты дар”, у аснову якой пакладзена фальклорная экспедыцыя, узнімаюцца праблемы нашага жыцця.... Болей »
Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй... Болей »
Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.)... Болей »
У кнізе даецца навуковае асэнсаванне і ацэнка ўсёй этнаграфічнай спадчыны аднаго з пайбольш яркіх прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі дарэвалюцыйнага перыяду, вядомага польска-беларускага паэта XIX ст. Ул. Сыракомлі.... Болей »
Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам... Болей »
Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва, Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў сярэднюго школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У студэнцкія гады К. Цвірка актыўна выступае на старонках рэспубліканскага... Болей »