- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Антаніна Хатэнка – паэтка, этнакультуролаг, публіцыст
Нарадзілася 28 красавіка 1956 году на Зэльвеншчыне Гродзенскай вобласці. Расла на хутары з незвычайнай назвай Ліберполь у Ружанскай пушчы, куды бацьку закінуў лёс на працу дырэктарам невялічкай пачатковай школы. Навучалася ў Лыскаўскай, Ружанскай сярэдніх школах, Пружанскай школе-інтэрнаце на Берасцейшчыне.
Закончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытуту этнаграфіі, фальклору і мастацтвазнаўства АН БССР. Працавала ў выдавецтве “Народная асвета”, Беларускім фондзе культуры, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, на Белдзяржтэлерадыё, на радыё Рацыя і радыё Свабода.
Выдала кнігу паэтычнай публіцыстыкі “Зніч крыжовых дарог” (Мінск, 1992); кнігу-паэму “Здзічэлае рэха вясны” (Кліўленд, ЗША, 1999); зборнік вершаў “Тры грацыі” (супольна з Нінай Мацяш і Аўгінняй Кавалюк) – Санкт-Пецярбург, 2002. Аўтар даследчых нарысаў па народнай культуры беларусаў “Чалавек у далонях Сусвету”, друкаваных напрыканцы 2000-х у часопісе “Роднае слова”.
Творы паслядоўна публікуюцца ў перыядычных выданнях Беларусі: ЛіМ, “Маладосць”, “Звязда”, “Полымя”, “Крыніца”, “Дзеяслоў”, “Новы час”, “Верасень” ды іншых.
* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Італія. Пачатак эпохі Рэнесанса: Дантэ Аліг'еры * Богуш Сяргей, «Мне імя тваё дасталося»: Таемны сэнс імёнаў * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум... Болей »
* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны эпас: Шата Руставелі і яго паэма «Віцязь у тыгравай шкуры»; Рыцарскі раман. «Аповесць пра Трышчана» * Бельскі Алесь, Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці: Сучаснасць у мастацкім асэнсаванні Івана Шамякіна * Бугаёў Дзмітрый, Паўнакроўнасць жыцця: Літаратурны... Болей »
* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг... Болей »
* Баршчэўскі Лявон, Старагрэцкая драма і тэатр * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бунцэвіч Надзея, «Плыла радзіма над вачыма...»: Пра песню «Еўфрасіння» Л. Дранько-Майсюка і А. Балотніка * Васюковіч Людміла, Вывучэнне тэмы «Скланенне назоўнікаў»... Болей »
# Арашонкава Ганна, Не варта ці няварта? # Баршчэўскі Лявон, «Верш такі—як дар прыроды...»: Старажытнагрэцкая лірыка і байка # Бацькова Зоя, Новая сустрэча са старымі знаёмцамі: Урок-канферэнцыя па аповесці I. Сяркова «Мы з Санькам у артылерыі» # Бунцэвіч Надзея, Пойдзем у оперу? Да Максіма!: Пра... Болей »