be

Бурлак Вера

Бурлак Вера

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце.

Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыдаўскіх зборнікаў, кнігі вершаў “За здаровы лад жыцьця” (2003). З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію “Детская поэзия Серебряного века: Модернизм” (2004). .

Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песьняў, а таксама вакалістка і інструмэнталістка (гітара, клявішы) арт-панк-гурта “Засралі казарму”. Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі “Рацыянальная дыета”. Выканаўца галоўнай ролі ў п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча, пастаўленай гэтым калектывам. .

Удзельнічала ў міжнародных праектах “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш. .

Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моваў (апошнім часам працуе над перакладамі Льюіса Кэрала). А творы самой Джэці перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую і нават на мову эспэранта. .

Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com.

Бурлак Вера. Выданьні

Беларусь – адзін верш 01

Беларусь – адзін верш 01

Вера Бурлак
Бурлак Вера

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org