be

Бураўкін Генадзь

Бураўкін Генадзь

Паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч.

Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці.

Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газеце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". З 1978 Г. Бураўкін - старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але у 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады.

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведае жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Высока цэніць жывое слова, умее паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучыць свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

Свае лепшыя вершы Генадзь Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі, горыч расставання – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц - жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. Сёння паэзія Генадзя Бураўкіна ў самым поўдні, у якім «няма вячэрняй асцярожнасці і ранішняй туманнасці няма». А поўдзень—пара сталага роздуму над жыццём, над зробленым, пара сенавання, пара стагавання.

Асобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў. У 1968 годзе ў Мінску выйшла кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка Найдана Вылчава, перакладзенная Генадзем Бураўкіным сумесна з Рыгорам Барадуліным і Нілам Гілевічам. Бураўкіну належаць пераклады патрыятычных твораў: “Прадчуванне”, “Лістападаўскае святло”, а таксама вершаў пра мастакоў і мастацтва: “Сутарэнне”, “Кашмар”, “Малюнак тушшу”.

Бураўкін Генадзь. Выданьні

Сінія арэлі
pdf epub

Сінія арэлі

Вершы
Бураўкін Генадзь

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Генадзя Бураўкіна ўвайшлі творы аб камсамольскім юнацтве. адданасці рэвалюцыйным ідэалам, аб светлым пачуцці кахання. У любві да цябе я не раз буду клясціся.... Болей »

Гняздо для птушкі радасці
pdf

Гняздо для птушкі радасці

вершы
Бураўкін Генадзь

«Гняздо для птушкі радасці» — новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна, у якой паэт актыўна змагаецца за ўсё сумленнае і светлае ў жыцці. Лёс планеты хвалюе Генадзя Бураўкіна, любоўю і замілаваннем да роднай зямлі прасякнуты мужныя, пранікнёныя радкі паэзіі сцверджання.... Болей »

Выбраныя творы: У 2 т.
pdf

Выбраныя творы: У 2 т.

Вершы, паэмы
Бураўкін Генадзь

Хоць біяграфія Генадзя Бураўкіна вядома ўсім, хто цікавіцца паэзіяй, удакладню, што дала яго нам не багатая на землі, а шчодрая на таленты Віцебшчына, у прыватнасці, Расоншчына, чыіх паселішчаў найболей на сумным могільніку вёсак у Хатыні. Сам паэт родам з вайны (нарадзіўся Генадзь Мікалаевіч Бураўкін... Болей »

Выбраныя творы: У 2 т.
pdf

Выбраныя творы: У 2 т.

Паэма, вершы, казкі, песні, пераклады
Бураўкін Генадзь

Другі том выбранага склалі: паэма «Ленін думае пра Беларусь» — хрэстаматыйная рэч беларускай Ленініяны, вершы апошняга часу (1978—1985), тры казкі пра Зая, шматлікія песні, пераклады савецкай і замежнай паэзіі. На вачах усяго чалавецтва На зямлю чалавек нечакана вярнуўся Вогненнаю стралой. Быў звычайны... Болей »

Пяшчота
pdf

Пяшчота

Вершы пра каханне
Бураўкін Генадзь

Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ...Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю І ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясьмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым... Болей »

Варта вернасці
pdf epub

Варта вернасці

Вершы і паэма
Бураўкін Генадзь

Вершы новай кнігі паэта прасякнуты пачуццём сучаснасці. У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі БССР Генадзь Бураўкін прымаў удзел у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Творчым вынікам гэтай заакіянскай паездкі стаў цыкл публіцыстычных вершаў “Амерыканскія эскізы”. У кнігу ўключана таксама паэма «Ленін... Болей »

Вершы пяці кніг
pdf

Вершы пяці кніг


Бураўкін Генадзь

За гады творчай працы з-пад пяра Г. Бураўкіна выйшлі зборнікі паэзіі «Майская просінь», «З любоўю і нянавісцю зямною», «Дыханне», «Жніво» і «Выток». Лепшыя вершы з гэтых пяці кніг і складаюць змест яго новай кнігі. У іх — высокі грамадзянскі пафас і чысты інтымны свет маладога сучасніка — выказнікам... Болей »

Жніво
pdf

Жніво

Кніга паэзіі
Бураўкін Генадзь

Кнігу Г. Бураўкіна склалі новыя вершы пра Бацькаўшчыну, родную прыроду, каханне. Чытач таксама знойдзе ў ёй шчырыя, усхваляваныя творы аб бессмяротнай Хатыні, нашым слаўным Юрыю Гагарыне і іншыя.... Болей »

Тры старонкі з легенды
pdf epub

Тры старонкі з легенды

Штрыхі аднаго лёсу
Бураўкін Генадзь

«Тры старонкі з легенды» — дакументальная аповесць пра беларускую дзяўчынку Надзю Багданаву, удзельніцу партызанскага атраду, смелую, кемлівую, нязломну. Надзя Багданава – не збіральны вобраз, а партрэт канкрэтнай асобы. Кніга адрасаваная дзецям і моладзі і распавядае пра дзяцінства, апаленае вайной.... Болей »

Дыханне
pdf

Дыханне

Паэзія
Бураўкін Генадзь

Генадзь Бураўкін - паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч. Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці. Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org