- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Заснаваны 16.12.1951 г., зарэгістраваны 13.8.1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Йорк з абсягам дзейнасці на ўсю тэрыторыю ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1967). Друкаваны орган – навуковы штогоднік «Запісы». У 1954-1963 гг. выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953 – 1969-м – інфармацыйны часопіс «Абежнік». Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Йорку. У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982-га В. Кіпель. З канца 1980-х гг. інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.
Адам Мальдзіс
Некалькі дзясяткаў гадоў мы сябравалі з д-рам Вітаўтам Тумашам. Кажу мы - гэта значыць Зора, Вітаўт К. і д-р Тумаш. Дзесяцігодзьдзі ён прыходзіў у бібліятэку, працаваў даўгія гадзіны, у выніку чаго зьявілася шмат працаў. Асноўным зацікаўленьнем д-ра Тумаша была Скарыніяна. Мы яму дапамагалі й шмат-шмат... Болей »
У сувязі з узростаньнем вывучэньня беларускай літаратуры на Захадзе наагул ды выкліканым стагодзьдзем Купалы й Коласа зацікаўленьнем гэтымі паэтамі ў паасобку, паўстала думка ўлічыць матэрыялы аб паэтах, друкаваныя на Захадзе, у якіх спадчына гэтых Беларускіх Бардаў вывучаецца без савецкае цэнзуры й... Болей »
Кніга паэтычнае спадчыны Алеся Салаўя выходзіць з друку дзякуючы маральнаму й матар'яльнаму падтрыманьню раськіданых па краёх трох кантынэнтаў сьвету суродзічаў паэты ды карпатлівай рэдакцыйнай і выдавецкай працы. Новую кнігу свае паэзіі рыхтаваў да публікацыі ўжо сам паэта. Пасьля ягонае неспадзяванае... Болей »
Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты... Болей »
Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева... Болей »
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе... Болей »
Ад часу апошняе сусьветнае вайны ў падсавецкіх публікацыях аб доктару Скарыну няма часта адналітасьці што да ягонага імя. Скарыну называюць і Франьцішкам, і Юрым, — ці, з расейскага, Георгіем, — або й абодвума гэтымі імямі адначасна. У СССР і, асабліва, у Беларускай ССР, паваеннымі гадамі выразна прапагавалася... Болей »
Беларуская народная мова багатая мініятурнымі пэрлінамі вуснага народнага творства, прыказкамі й прымаўкамі, якія надаюць красу, узьлёт і пераконлівую сілу думцы. У народзе заўсёды знаходзяцца. таленавітыя майстры прыказак, што знаюць іх тысячы дый ня мінуць нагоды, каб не падмацаваць імі сказанае, Здараюцца... Болей »
Нястрымная актыўнасьць, няўседны непакой, рухавасьць, з частымі пераездамі й падарожжамі, —. яскравыя, тыпова рэнэсансавыя прыкметы характару доктара Франьцішка Скарыны. Быў і жыў ёй шмат дзе, дзеіў, як ведама, у важнейшых палітычна-культурных цэнтрах найменш сямёх краёў Эўропы — Літвы (Беларусі), Полыпчы... Болей »
Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў... Болей »