be

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа. Выданьні

Беларуская літаратура Польшчы
pdf

Беларуская літаратура Польшчы

Бібліяграфічны даведнік 1957-1998
Чыквін Ян

Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя... Болей »

Вечар над светам
pdf

Вечар над светам


Баена Юрка

Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі... Болей »

Пад сузор'ямі

Пад сузор'ямі


Шаховіч Міхась

Не знаю. Нічога не ведаю. Сядзім сабе, Абедаем. Насупраць — Вочы ў вочы, Мой лёс і я. А побач, Від ствараючы Бясспрэчнай раўнадушнасці, Хаваючыся, Каб бачылі, Час Аднастайна крочыць. То косіцца, То крывіцца, Даносчыкам прыглянецца, То ласкавым прыкінецца. (...)... Болей »

Далёкія і блізкія
pdf

Далёкія і блізкія

Беларускія пісьменнікі замежжа
Чыквін Ян

Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай... Болей »

Легенды Беласточчыны

Легенды Беласточчыны


Гайдук Мікола

Колькі іх на Беластоцкай зямлі! Каб сказаць, што столькі, колькі на пагодным начным жнівеньскім небе зорак, то і гэта не было б перабольшаннем. З назвай кожнага мястэчка ці вёскі, пагорка або далінкі, нават за кожным вірам у рэчцы або валуном у полі - усюды затаіліся калі не легенда, то згадка, як небылічка... Болей »

Макатразмы
html

Макатразмы


Макацёр Сідар

... Болей »

Свет першы і апошні
fb2 mobi epub pdf

Свет першы і апошні

Вершы
Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні... Болей »

З крыніц
pdf

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай... Болей »

Лістоўе Listowie
epub pdf

Лістоўе Listowie


Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством... Болей »

Дзверы
pdf

Дзверы

Тэкст і кантэкст
Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org