Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне « Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Выданьні

Самойла Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Самойла Уладзімір

Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым лі... Болей »


Саўка Зьміцер, Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949–1999). Падзеі. Дакумэнты. Успаміны. Персаналіі

Саўка Зьміцер

Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы. Болей »


Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »


Чыгрын Сяргей, Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Гістарычная мазаіка Слонімшчыны

Чыгрын Сяргей

Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівую гістарычную мазаіку Слонімшчыны, дзе арганічна пераплецены яе мінулае і сучаснае. Кнігу з цікавасцю прачытаюць усе тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. Болей »


Эспіноса Руіз Анхела, Колер крылаў

Колер крылаў

Эспіноса Руіз Анхела

У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года рашэннем журы ў складзе Алены Стральцовай, Уладзіміра Някляева, Барыса Пятровіча, Міхася Скоблы і Аксаны Спрынчан прысуджан... Болей »


Сін Ільля, Libido

Libido

Сін Ільля

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца… Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. Болей »


Стагановіч-Кольба Тамара, А брэзкі з мінулых гадоў

А брэзкі з мінулых гадоў

Стагановіч-Кольба Тамара

Кніга «Абрэзкі з мінулых гадоў» (37-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына») — гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў лагерах для перамешчаных асобаў, прыбыццё ў ЗША на сталае жыхарства, навучанне мастацтву, сямейнае, прафесійнае і грамадскае жыццё — пра ўс... Болей »


Кіпель Вітаўт, Беларусы ў ЗША, 2-е выданне, дапрацаванае

Беларусы ў ЗША

Кіпель Вітаўт

Другое мінскае выданне працы В. Кіпеля “Беларусы ў ЗША” значна дапрацаванае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігоддзяў. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах — ад з’яўлення першых вядомых паасобных эмігрантаў да апошніх хваляў масавай эміграцыі. Чытач знойдзе тут інфармацыю пра палітычную, эканамічную, культурна-асветную дзейнасць суайчыннікаў, пра славутых і малавядомых выхадцаў з беларускіх зе... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 5

Дзённікі і запісы

1989–1991

Барадулін Рыгор

Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Выйшлі новыя кнігі вершаў і перакладаў, ішло напружанае тво... Болей »


Явар Святлана, Дзівосны сад

Дзівосны сад

Выбранае

Явар Святлана

У гэтай кнізе Святланы Явар (Сачанкі) упершыню сабраныя пад адной вокладкай паэтычныя і празаічныя творы пісьменніцы, што дае магчымасць адчуць усю глыбіню яе найтанчэйшай повязі з жыццём і вышыню яе памкненняў, напраўду містычных прасвятленняў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-35]   Наступная   Апошняя