Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды


Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды :: Выданьні

Алексіевіч Сьвятлана, 100 цытатаў на Свабодзе

100 цытатаў на Свабодзе

па-беларуску по-русски українською in English

Алексіевіч Сьвятлана

Кнігу складаюць выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў першай у Беларусі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода. Болей »


Дубавец Сяргей, Тантамарэскі

Тантамарэскі

Гісторыя аднаго працэсу

Дубавец Сяргей

Хтосьці прачытае гэтую кнігу як гісторыю сучаснай Беларусі, хтосьці — як даведнік у судаводзтве, хтосьці — як дэтэктыўны раман з многімі літаратурнымі алюзіямі. Маштабны „Кветкавы працэс“ разглядаецца ўсебакова і ў драбніцах, нібы пад мікраскопам. Высновы прыводзяць аўтара да філязофскіх адкрыцьцяў. Болей »


Сурвіла Івонка, Дарога, Выданьне другое, дапоўненае

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск

Сурвіла Івонка

Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »


Навумчык Сяргей, Дзевяноста трэці

Дзевяноста трэці

Навумчык Сяргей

У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995... Болей »


Бартосік Зьміцер, Клініка кітайскага дантыста

Клініка кітайскага дантыста

Бартосік Зьміцер

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме, распавядае кур’ёзныя, страшныя, сьмешныя гісторыі пра беларускіх пісьменьнікаў і галоўнага героя позьнесавецкай Беларусі Ўладзімера Ка... Болей »


Абламейка Сяргей, Нечаканы Скарына

Нечаканы Скарына

Абламейка Сяргей

Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі, аўстрыйскімі, італьянскімі, польскімі, францускімі і чэскімі навукоўцамі, якія расказваюць пра эпоху Скарыны і новыя знаходкі ў... Болей »


Шупа Сяргей, Падарожжа ў БНР

Падарожжа ў БНР

Архіўны раман

Шупа Сяргей

Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыў... Болей »


Скобла Міхась, Высьпятак ад Скарыны

Высьпятак ад Скарыны

Блогі і дыялогі

Скобла Міхась

Кнігі ня толькі маюць свой лёс, яны могуць кіраваць лёсамі сваіх аўтараў. Кнігі, вартыя, каб іх прачыталі мільёны, і заслугоўваючыя аўтадафэ, кнігі — як абарончы мур і кнігі-касманаўты, кнігі — помнікі каліграфіі і ахвяры цэнзуры, Кніга над кнігамі — Біблія — у сваім першародным выглядзе — вось галоўныя “героі” гэтага выданьня, прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. Цытаты з прадмоваў і пасьляслоўяў Францішка Скары... Болей »


Навумчык Сяргей, Дзевяноста другі

Дзевяноста другі

Навумчык Сяргей

У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »


Вячорка Вінцук, Не сьмяшыце мае прыназоўнікі

Не сьмяшыце мае прыназоўнікі

Вячорка Вінцук

Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя