- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).
Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.
У серыі пабачылі свет кнігі:
«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.
У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:
Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)
У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:
Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)
Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта... Болей »
Восьмы том (выпуск) дзённікаў народнага паэта Рыгора Барадуліна ахоплівае 1996–1997 гады ягонага жыцця — асабістага, грамадскага і творчага. Паездкі за мяжу і па Беларусі, удзел у здымках дакументальных фільмаў, пераклады п’ес, вершаў паэтаў розных краін, заглыбленне ў новыя тэмы — творчая праца безупынку... Болей »
Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся... Болей »
Дзявяты том (выпуск) працягвае друкаванне дзённікаў народнага паэта Беларусі. 1998–2002 гады — гады насычанай працы паэта. Ім напісаны глыбока духоўныя цыклы вершаў, цікавыя ўспаміны пра літаратараў, нізкі вясёлага гумару, сцэнары дакументальных фільмаў, перакладзены п’есы для тэатраў, паэмы, шматлікія... Болей »
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання... Болей »
Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага... Болей »
Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992–1993» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў, накідаў, сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў.... Болей »
Кніга “Зора Кіпель” — гэта аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры. Аповед, заснаваны на яе ўласных тэкстах, успамінах пра яе, а таксама на архіве, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Гэтае выданне... Болей »
На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча.... Болей »
Кніга «Абрэзкі з мінулых гадоў» (37-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына») — гэта ўспаміны беларускай мастачкі Тамары Стагановіч-Кольба. Дзяцінства на роднай Наваградчыне, выезд разам з бацькамі ў Нямеччыну ў часе Другой сусветнай вайны, украінская гімназія ў... Болей »