- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Публіцыст, гісторык і юрыст Мікола Шкялёнак нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Пякоціна на Мёршчыне ў сям’і буйнога землеўласніка. У 1932 годзе скончыў юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта. Уваходзіў у праўленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, у Беларускае навуковае таварыства, у прэзідыум... Болей »
Ц. Гартны сваёй дзейнасцю, скіраванай на адраджэнне Беларусі, не ўпісваўся ў таталітарную сістэму, якая з пачатку 1930-х гадоў распачала так званыя «партыйныя чысткі». Матэрыялы чысткі Ц. Гартнага публікаваліся ў «Звяздзе». Ён быў выключаны з партыі «за свядомае правядзенне нацыянал-апартуністычнай і... Болей »
Паэт і публіцыст Уладзіслаў Казлоўшчык (сапр. Казлоўскі) нарадзіўся 29 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Залессе Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляшскае ваяводства ў Польшчы). У 1918–1919 гадах арганізаваў беларускія школы ў сваім родным Сакольскім павеце, потым займаўся наладжваннем кааператыўнай... Болей »
Паэт, літаратурны крытык, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Макар Краўцоў (сапр. Косцевіч) нарадзіўся 6 (18) жніўня 1891 года ў вёсцы Баброўня Гродзенскага павета (цяпер Гродзенскі раён) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Ён даводзіцца дзядзькам вядомаму беларускаму паэту Міхасю Васільку (М. Косцевічу).... Болей »
Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян... Болей »
Дзеяч беларускага нацыянальнага дзяржаўнага адраджэння, вучоны, публіцыст Аркадзь Смоліч нарадзіўся 29 верасня 1891 года ў вёсцы Бацэвічы Бабруйскага павета (цяпер Клічаўскі раён). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Аляксандраўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча... Болей »
Язэпа Лёсіка 17 ліпеня 1930 года падчас адпачынку на Каўказе (Мацэста), куды пісьменнік паехаў паправіць страчанае ў сібірскай ссылцы здароўе, ён быў арыштаваны органамі НКУС. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў міфічным «Саюзе вызвалення Беларусі», пазбавілі звання акадэміка, выслалі ў 1931 годзе на 5 гадоў... Болей »
Празаік Сымон Баранавых (сапр. Баранаў) нарадзіўся 1 верасня 1900 года ў вёсцы Рудакова Уздзенскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. У 1920–1923 гадах служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з белапалякамі, быў паранены. Органамі НКУС арыштавалі С. Баранавых З лістапада 1936 года. Асудзілі пісьменніка... Болей »
Па ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР А. Луцкевіч выступіў у Вільні на сходзе культурна-асветных работнікаў з заклікам да адраджэння беларускай школы, усёй нашай культуры і мовы. Рэакцыі доўга чакаць не давялося: 30 верасня 1939 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і этапіраваны з Вільні ў Мінск, а... Болей »
Пісьменнік Барыс Мікуліч нарадзіўся 6 (19) жніўня 1912 года ў Бабруйску ў сям’і медыкаў. Рана пачаў пісаць вершы. Жыў у Бабруйску, Цераховічах на Лагойшчыне: у сталіцы жыць забаранялася, на працу як нядаўняга катаржніка нідзе не бралі. Туляўся па сваяках і працягваў пісаць. У красавіку 1949 года Б. Мікуліч... Болей »