Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі.

У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы. Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. - сакратар, з 1989 - першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г.

Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы - някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, - прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам'е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя - маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" - прэміяй камсамола Беларусі (1974). У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый.

Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі.

Крыніца: Нацыянальная Бібліятэка Беларусі

 

Зуёнак Васіль :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 22

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

22

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны Уладзіміраўны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Дубавец Сергей, Інтрыга С... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 16

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

* Абламейка Сяргей, Вясна з Быкавым * Бойка Валянцін, Тупая брама * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Васілеўскі Пётра, Urbi et orbi — гораду і сьвету * Дубоўскі Мікола, У кожнага — свая вайна * Зуёнак Васіль, Рыпіць асьвер... * Зьмітрук Павал, Тэрыторыя Хінжы * Івашчанка Анатоль, Эпоха рэмэйку * Калакоўскі Лешак, Байкі з каралеўс... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 13

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

13

* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Місія — выхаваць нацыю * Аксак Валянціна, Ня вінныя вершы * Алейнік Лада, За відам від * БАБКОЎ ІГАР, Лісты з паўночнай затокі * Барысевіч Юрась, Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам * Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны * Васілеўскі Пётра, пARTызан АRТур з Гораду СОНца * Вінінчук Юры, Летапіс ад смаўжа * Дранько-Майсюк Леанід, Калядныя апавяданьні * Зуёнак... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 09

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

09

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага рэалізму * Гумянюк Юры, У рэжыме ультрафіялету... * Зуёнак Васіль, Жытнёвая памяць * Івашчанка Анатоль, Флейта дажджу *... Болей »


Беларуская думка

Беларуская думка = Белорусская мысль

3 / 2004

Если я заболею Узнагарода на Нараджэнне Хрыстова Андрэйчанка Я., Пад апекай Меркурыя Булыка Г., Фениксы над городом Внучко Р., Возрождение села — задача общенациональная Вялічка У., Марціновіч А., Край Салігорскі, нашанскі Гришанович А., Инновации — опора прогресса Житковец С., Природа — не бездонная бочка Зеленков А., Ротман Д., Херпфер Х., Качество жизни белоруса Зуёнак Васіль, Вершы. ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 02

Дзеяслоў

02

* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка ІІ * Вярцінскі Анатоль, Тром грацыям * Галубовіч Леанід, Недавершаная Беларусь * Геніюш Лар... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 02

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

02

* СЯРОД КНІГ * Воінаў Мікалай, БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ * Дранько-Майсюк Леанід, ХВАРОБА Ў КРАСАВІКУ * Дубіцкі Янка, ТРОХКРЫЛЫЯ ПТУШКІ * Дудзінская Дзіна, ВАКЦЫНА СУПРАЦЬ ХЛУСНІ * Зарэмба Людміла, ПРА ЛІРЫКУ УЛАДЗІМІРА ГАЙДУКА * Зуёнак Васіль, НАД КРЫНІЧКАЙ З ЗАІМШЭЛЫМ ЗРУБАМ. НАСТАНЕ ГОД, НАСТАНЕ ДЗЕНЬ ТАКІ. ХАМУРАПІ. КАЛІ “БАЦЬКІ ЛІТАРАТУРЫ”. СУЦЯШЭННЕ. ЯК МНЕ ХОЧАЦЦА ЗНОЎ УЗАБ... Болей »


Полымя, 05(781)1994

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс пісьменнікаў Беларусі

05(781)1994

* Ліст да народнага пісьменніка Беларусі I. П. Шамякіна * БАДАК АЛЕСЬ, Яшчэ адна вандроўка ў мінуўшчыну * БАШЛАКОЎ МІХАСЬ, Вершы * ВІТКА ВАСІЛЬ, Чатыры апавяданні. (3 дзённіка лета-92) * ДАМАШЭВІЧ УЛАДЗІМІР, Першыя крокі ў незалежнасць * ДУБОЎКА УЛАДЗІМІР, Salus populi... * ЖУК АЛЕСЬ, Пах талага снегу * ЗУЕНАК ВАСІЛЬ, Вершы * КАРЛЮКЕВІЧ АЛЕСЬ, Краязнаўчы партрэт Глыбоччыны * ЛІПСКІ УЛАДЗІМІР,... Болей »


Полымя, 6 (746) 1991

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

6 (746) 1991

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятр... Болей »


pdf
Маладосць, 01 (443) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (443) 1990

* Барадулін Рыгор, Замілаванасць * Ветах Алесь, Перакрыжаванне. Апавяданне * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі * Герасюк Іван, Чарга даўжынёй у жыццё * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман * Зуёнак Васіль, Вершы * Мароз Уладзімір, Вершы * Пяткевіч Андрэй, Вершы * Рудкоўскі Міхась, Вершы * Тармола Раман, Вершы * Шамякін Іван, Ахвяры. Аповесць Болей »


Першая   Папярэдняя   [6-6]   Наступная   Апошняя