Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”.

Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў.

Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ ў школе, у 1940 г., тады ж удзельнічаў з імі ў алімпіядзе дзіцячай творчасці. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым — у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Выдаў зборнікі вершаў „Жыццёвыя сцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Вясёлка” (1991) і інш. Адрасаваны яны пераважна юнаму чытачу. Выхаваны на традыцыях беларускай класічнай літаратуры, Віктар Швед працягвае іх на Беласточчыне: паэтызуе паўсядзённы побыт селяніна, повязь дзіцячых адчуванняў з гарманічным светам прыроды.

Віктар Швед уносіць істотны ўклад ва ўзаемадзеянне літаратур. Ён перакладае беларускія, рускія і ўкраінскія вершы на польскую мову, а польскія — на беларускую. У працы, напэўна ж, сустрэне і свой юбілей.

Беластоцкі паэт Ян Леоньчук ва ўступе да „Wierszy wybranych” напісаў: „... gnany tęsknotą życia wciąż powraca poeta do krainy dzieciństwa, oddalając się od progu rodzinnego-powraca ten pejzaż, sadowi się w nim wspomnieniami, nostalgiczną nutą ubarwia poetyckie wersy, gra w nim młodość. Znając wartość języka domowego, nie eksperymentował, nie łamał frazy, «nie unowocześniał» swego poetyckiego głosu. Po prostu trwał w nim i — z nim...”.

паводле „Кантакты і Дыялёгі” ды Радыё Беласток

 

Швед Віктар :: Выданьні

pdf
epub
Швед Віктар, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Швед Віктар

Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »


pdf
epub
Швед Віктар, Мае Айчыны

Мае Айчыны

Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »


pdf
Szwed Wiktor, Przemijanie

Przemijanie

Szwed Wiktor

Паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве «Ксёнжка і ведза». Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябра Саюзу Польск... Болей »


pdf
epub
Швед Віктар, Родны схоў

Родны схоў

Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


pdf
Szwed Wiktor, Śmiech nie grzech

Śmiech nie grzech

Szwed Wiktor

Wiktor Szwed – (pseudonim: Andrej Samasiej). Poeta. dziennikarz, tłumacz. Urodził się 23 marca 1925 r. we wsi Morze pod Hajnówką. Jest absolwentem Akademii Nauk Politycznych w Warszawie, dziennikarstwa i filologii białoruskiej Wniwersytetu Warszawskiego. W latach 1948-1955 pracował w charakterze redaktora w Instytucie Nauk Społecznych w Warszawie. W 1957 r. był dziennikarzem „Niwy” w Białymstoku. W latach 1958-1960 – sekretarz Zarządu G... Болей »


epub
Швед Віктар, Дружба

Дружба

Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


pdf
epub
Швед Віктар, Жыццёвыя сцежкі

Жыццёвыя сцежкі

Швед Віктар

Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства.... Болей »


pdf
epub
Швед Віктар, Дзяцінства прыстань

Дзяцінства прыстань

Швед Віктар

Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак іншага выразу і вартасцей. Можна было іх лягчэй параўнаць і дайсці да нейкага канкрэтнага вываду. У гэтых адносінах аблягчыў ён заданне л... Болей »


pdf
Швед Віктар, Мая зялёная Зубровія

Мая зялёная Зубровія

Вершы

Швед Віктар

У другой палове пяцідзесятых гадоў адначасова з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ), друкаваным органам якога стала „Ніва”, у Народнай Польшчы ўзнік і беларускі літаратурны рух, які паступова (а да якога далучыліся і мастакі) аформіўся як Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне „Белавежа”. Адным з пачынальнікаў і самых актыўных удзельнікаў гэтага руху з’яўляецца паэт Віктар Швед – аўтар дзвюх кніжак вершаў, выдадзеных... Болей »


pdf
epub
Швед Віктар, Вясёлка

Вясёлка

Дачушцы Натальцы прысвячаю

Швед Віктар

Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай кодавыя знакі нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Вершы маралізатарска-дыдактычныя знаходзяцца па суседству з творамі рамантычнага... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя

Швед Віктар :: Іншыя выданьні

Бэнэфіс Віктара Шведа (фота) (0)

08-11-2010, 14:04

85-гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі паэт з Беласточчыны Віктар Швед. На імпрэзу ў беластоцкай Ратушы сабраліся больш за 100 асобаў абсалютна розных узростаў. Госці віншавалі юбіляра, чыталі яго (...) Болей »

50 гадоў Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа (0)

02-04-2009, 23:21

Віктар Швед на канфэрэнцыі прысьвечанай 50-годзьдзю Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа (...) Болей »

< Previous 1 Next >