![]() |
![]() |
Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.
Намесьнік рэдактара «Белгазэты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.
27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка».
Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску і ў некаторых інтэрнэт-крамах. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.
У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце.
У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.
10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне. Раман быў перакладзены таксама на нямецкую мову.
Крыніца: www.be-tarask.wikipedia.org
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечал... Болей »
Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзе... Болей »
Гэты тэкст быў цяжкім выпрабаваннем для мяне, больш цяжкім за ўсё, напісанае дагэтуль. Пачаўшы бадзёра, з мехам стылістычных задумаў, прагай моўнай эквілібрыстыкі ды мігацення напаўпразрыстых сэнсаў, я спатыкнуўся ўжо на першым абзацы, які пісаў некалькі гадзінаў. Я быў паралізаваны моўным здранцвеннем, немагчымасцю выкласці нават простую думку так, каб яна трымцела ад напружанасці, марознае звонкасці (гэта так проста зрабіць па-руску!)... Болей »
Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »
У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага саюза ці не», то бок пра ноты там ні слоўца. Болей »
Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфу». Пячатка Вітаўта, зброя ягонага войска, Вітаўтавы харугвы — усё гэта магло быць цудоўным замяняльнікам чырвона-зялёнай савецкасц... Болей »
Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... Болей »