Мацкевіч Тамара

 

Мацкевіч Тамара :: Выданьні

pdf
Лабанава Таццяна, Сяргеева Святлана, Мацкевіч Тамара, Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і выхаваўчай працы

Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і...

Метадычны дапаможнік

Лабанава Таццяна, Сяргеева Святлана, Мацкевіч Тамара

Чэшская школа дакументальнага кіно і знакаміты фестываль «Адзіны свет» вядомыя ўсяму свету. Але не ўсе ведаюць, што Чэхія мае ўнікальны досвед працы з фільмам як сродкам навучання. Для гэтага педагогі ў супрацоўніцтве з кінематаграфістамі распрацавалі адмысловыя методыкі, стварылі падручнікі і працоўныя сшыткі для вучняў. Гэты дапаможнік напісаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую... Болей »


pdf
Вячорка Радаслава, Каляда Вольга, Кулаева Алена, Мацкевіч Тамара, Як заснаваць Эўрапейскі клюб у школе

Як заснаваць Эўрапейскі клюб у школе?

Вячорка Радаслава, Каляда Вольга, Кулаева Алена, Мацкевіч Тамара

Няма дакладных інструкцыяў да працэдуры стварэньня ЭШК. Кожная школа можа зрабіць гэта па-свойму, зыходзячы з умоваў, рэсурсаў, асаблівасьцяў і стану выхаваўчай працы ў школе. Пры стварэньні ЭШК трэба ўлічваць магчымасьці школы, рэальныя ўмовы, у тым ліку матэрыяльныя, якія змогуць забясьпечыць выкананьне задуманага. Перш за ўсё арганізатар ЭШК мусіць дакладна вызначыць мэты й задачы, зьмест і кірункі дзейнасьці, магчымых партнэраў. Нап... Болей »


pdf
Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў

Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці...

дапаможнік для настаўнікаў

У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, іх уплыў на людзей і грамадства, вызначаюцца кампетэнцыі, якія складаюць аснову медыяграматнасці. Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму мысленню, якое выступае ў якасці фільтра пры аналізе і ацэнцы інфармацыі з розных медыякрыніц. Таксама разглядаюцца магчымасці і прыклады з вопыту р... Болей »


pdf
Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі

Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларус...

дапаможнік для настаўнікаў

У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі – новай і эфектыўнай тэхналогіі навучання. Разглядаюцца сутнасць тэхналогіі, псіхалагічныя і дыдактычныя падыходы, на якіх яна будуецца, умовы яе паспяховай рэалізацыі, а таксама асноўныя сродкі, якія неабходны для яе рэалізацыі: дыягнастычная пастаноўка мэтаў, крытэрыі ацэнкі, зваротная сувязь, пытанні і інш. Дадзен... Болей »


pdf
Альтэрнатывы ў адукацыі

Альтэрнатывы ў адукацыі

Зборнік артыкулаў

Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info. Паўгода ў інтэрнэт-прасторы цягнулася абмеркаванне і пошук шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі, а ў сакавіку 2012 года адбыўся круглы стол «Альтэрнатывы ў адукацыі», дзе былі прааналізаваныя выклікі, з якімі сутыкаецца адукацыя ў Беларусі і ў свеце, падсумаваныя ... Болей »


pdf
Адукатар, 1 (22) 2012

Адукатар

Часопіс нефармальнай адукацыі

1 (22) 2012

Наш часопіс ужо неаднойчы звяртаўся да разгляду розных аспектаў такой з’явы, як грамадзянская адукацыя1. Падставай прысвяціць ёй чарговы нумар стаў праект «Грамадзянін.BY», арганізатарам якога выступіла Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы. У межах праекта адбыўся шэраг канферэнцый і круглых сталоў, пад час якіх эксперты, прадстаўнікі адукацыйных арганізацый і іншых структур абмяркоўвалі сучасны стан развіцця грамадзянскай адукацыі ў ... Болей »