Кузьняцоў Ігар

Нарадзіўся 3 ліпеня 1956 года ў г. Маладзечна Менскай вобласці, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1992 годзе скончыў аспірантуру пры Томскім дзяржаўным універсітэце і абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме: "Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады ў Заходняй Сібіры і рэабілітацыя ахвяр тэрору". З 2006 года каардынатар беларускага аддзялення Міжнароднага гісторыка-асветніцкага, праваабарончага і дабрачыннага грамадства "Мемарыял". Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар 114 кніг, больш 500 навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: гісторыя палітычных рэпрэсій 1920-1990-х гадоў у СССР і Беларусі, гісторыя Другой сусветнай вайны, метадалогія і методыка навуковых даследаванняў, інфармацыйна-аналітычная праца.

Распрацаваў і чытае аўтарскія курсы: "Гісторыя таталітарызму", "Бяспека дзяржавы", "Гісторыя Беларусі", "Гісторыя дзяржавы і правы Беларусі", "Гісторыя дзяржавы і правы Расеі", "Гісторыя дзяржавы і правы славянскіх народаў", "Карпаратыўная культура", "Тэхналогія дзелавых зносін", "Методыка навуковага даследавання".

 

Кузьняцоў Ігар :: Выданьні

Кузнецов Игорь, Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я гг. ў Заходняй-Сібіры

Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950...

Кузнецов Игорь

Нягледзячы на шматлікія супярэчнасці і складанасці кожны рэгіён або вобласць на Беларусі маюць выданні, якія на рэгіянальным узроўні сабралі ў сабе спісы рэпрэсаваных у сталінскія часы людзей. Тым не менш, казаць пра іх паўнату і грунтоўнасць пакуль не прыходзіцца. Хіба што толькі разам, у спалучэнні дадзеныя выданні больш-менш адлюстроўваюць рэальную карціну. Праца Ігара Кузняцова "Індэкс ураджэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920-1950-я... Болей »


Кузнецов Игорь, Страницы минувшего

Страницы минувшего

Трагедия ХХ века

Кузнецов Игорь

Самай страшнай трагедыяй народа, паводле меркавання гісторыка Ігара Кузняцова, можа стацца тое, што грамадства пасля 1917 года, усё без выключэння, преаўтварылася ў саўдзельнікаў чынёных у краіне злачынстваў. З аднаго боку чалавечае жыццё перастала каштаваць, з другога - падман зрабіў амаль кожнага практычна безініцыятыўным. І ў сучаснай Беларусі назіраецца тэндэнцыя да нечага падобнага. Адгароджваючы самога сябе ад мінулага, якое мела ... Болей »


Кузнецов Игорь, Без грифа „секретно”

Без грифа „секретно”

Кузнецов Игорь

Да 1994 года на Беларусі расслед злачынстваў сталінскага тэррору займала значнае месца сярод гістарычных даследаванняў. Але з цягам часу сітуацыя пачала мяняцца. Цяпер можам канстатаваць, што дзяржавай ўсё больш робіцца для таго, каб забыць пра генацыд народу, і усё меней даследаванняў з'яўляецца ў друку аб масавых рэпрэсіях. Найбольш аўтарытэтным даследчыкам тэррору сталіншчыны на Беларусі з'яўляецца Ігар Кузняцоў. Чарговае выданне пад... Болей »


Кузнецов Игорь, „К ликвидации приступить…”

„К ликвидации приступить…”

(из истории политических репрессий поляков в 1930-1940-е годы)

Кузнецов Игорь

Ігар Кузняцоў - бадай адзін з самых вядомых на Беларусі даследчыкаў сталінскага тэрору. У той час, калі афіцыйныя ўлады Беларусі будуюць лініі Сталіна, адзначаюць дзень камуністычнага перавароту, ідзе замоўчванне генацыду беларускага народа з боку сталінскага рэжыму. А між тым лічбы закатаваных не могуць не шакіраваць. На пачатку рэпрэсіі вяліся ў адносінах да "класавых" ворагаў - заможных людзей, потым – супраць палітычнай намеклатуры,... Болей »


Кузнецов Игорь, Тайны истории

Тайны истории

Кузнецов Игорь

У сваім чарговым даследаванні гісторык Ігар Кузняцоў разглядае найбольш цікавыя і загадкавыя падзеі ў гісторыі. Шматлікія дакументы і сведчанні часам абрываюцца на паўслове. Яны нібыта гавораць, але ў той жа час не даюць вызначэння і адказу на пастаўленае пытанне. Часам некаторыя паведамленні настолькі загадкавыя, што не дазваляюць казаць пра аб'ектыўнае апісанне падзей. Лагічныя развагі прымушаюць задавацца пытаннем:"А ці сапраўды гэта... Болей »


Кузнецов Игорь, История, которую  мы  не  знали

История, которую мы не знали

Кузнецов Игорь

Амаль усе краіны свету імкнуцца паказаць грамадзянам тое, што было. І гэта слушна, бо без мінулага, не можа існаваць будучае. Акрамя гэтага варта ўзгадаць і пра тое, што ведаючы тое, што было, можна не паўтараць шматлікія памылкі. Беларусам варта памятаць пра таталітарызм сталіншчыны, калі быў знішчаны ўвесь патэнцыял нацыі. Гісторык Ігар Кузняцоў у сваёй працы "Гісторыя, якую мы не ведалі" прыадчыняе заслону генацыду. Аўтар публікуе пр... Болей »


pdf
Кузнецов Игорь, Шелкопляс В.А., История государства и права Беларуси

История государства и права Беларуси

Кузнецов Игорь, Шелкопляс В.А.

Хронологический материал охватывает период с IX века до 1998 года. В тезисах структурно-логических схемах раскрываются в исторической последовательности государственно-правовые факты и явления. Для историков и всех интересующихся историей государства и права Республики Беларусь. Болей »


pdf
Кузнецов Игорь, Засекреченные трагедии советской истории

Засекреченные трагедии советской истории

Кузнецов Игорь

Нягледзячы на тое, што існуе шмат дакумэнтаў і сьведчаньняў, які дазваляюць стварыць вобраз мінулага вельмі часта ўспрыманьне базуецца як раз на наяўных фактах, якія не заўсёды могуць адлюстроўваць рэчаіснасьць мінуўшчыны адпаведна. За час савецкага рэжыму гісторыя не адзін раз разам са зьменамі кан’юнктуры, прыходам да ўлады тае ці іншае палітычнае групоўкі перапісвалася і скажалася да непазнавальнасьці. Гісторык Ігар Кузьняцоў спрабуе... Болей »


pdf
Кузнецов Игорь, История Отечетсва

История Отечетсва

Пособие для выпускников школ, абитуриентов и студентов

Кузнецов Игорь

В пособии в краткой форме в хронологической последовательности представлены краткое изложение истории России с древних времен до настоящего времени, тесты, структурно-логические схемы и проверочные задания в соответствии с учебными программами по история России. Даются краткие биографические сведения о государственных и общественных деятелях. В хронологической таблице приводится перечень основных событий и дат. В словаре представлены ос... Болей »


pdf
Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску

Расстраляныя ў Мінску

Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1

Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя