Грахоўскі Сяргей

Нарадзіўся 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель Пінскага павету Мінскай губерні (цяпер Зарэчнянскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і. У 1914г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. У 1930г. пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Арыштаваны ў 1936 г. у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС у 1936г. як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ва Унжэнскім канцлагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводная). Вызвалены ў 1946 г.

Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага р-на (1946-1949). У 1947 г. з С.І. Грахоўскага знята судзімасць, але ў 1949 г. ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР за прыналежнасць да “антысавецкай нацыяналістычнай групы” на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны ў 1955 г.

У 1956—1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957-1959), «Вясёлка» (1960-1973); літкансультантам СП БССР (1959-1960). У 1973—1974 гг. адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1956.

З 1974 на пенсіі і актыўна займаўся літаратурнай і грамадскай працай літаральна да апошніх дзён жыцця. Больш за поўвека актыўна супрацоўнічаў з радыё і тэлебачаннем. У 80-ых гадах вёў рэгулярную літаратурна-адукацыйную тэлеперадачу “Літаратурная Беларусь”.

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе, але першы зборнік “Дзень нараджэння” выйшаў у 1958 годзе. З тае пары выдадзена каля шасцідзесяці кніг С. Грахоўскага – паэзія, проза, публіцыстыка успаміны, эсэ, пераклады, кнігі для дзяцей. Найбольш поўна творчасць пісьменніка прадстаўлена ў 2-х томніках 1973, 1983 і 1994 гадоў і ў выданні “Выбраныя творы” (выд. “Кнігазбор”, 2007г.)

Успаміны пра вядомых і дачасна загінуўшых літаратараў змясціліся ў кнізе “Так і было”.

Па дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены спектаклі тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968г.; у 1972г. створаны аднайменны кінафільм.

Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі пра перыяд рэпрэсій : «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991.

Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў.

Памёр 11 снежня 2002.

У г.п. Глуск (Маг. вобласці), на радзіме пісьменніка, устаноўлены помнік, у цэнтры горада бульвар і школа №1 носяць яго імя.

 

Грахоўскі Сяргей :: Выданьні

Грахоўскі Сяргей, Птушыная дзяржава

Птушыная дзяржава

Казкі

Грахоўскі Сяргей

"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе." Болей »


pdf
Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Грахоўскі Сяргей

Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра сібірскую высылку. У кнігу ўключаны таксама публіцыстычныя артыкулы паэта, старонкі з дзённікаў і лісты да сяброў-пісьменнікаў і іншых асоб... Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Горад маладосці

Горад маладосці

Нарыс

Грахоўскі Сяргей

Пісьменнік Сяргей Грахоўскі наведаў будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб жыцці i працы маладых будаўнікоў, што прыехалі на «Нафтабуд» па камсамольскіх пуцёўках і закліку свайго сэрца з палёў Гродзеншчыны i Палесся, з Віцебшчыны i Случчыны, шчыра i паэтычна піша ў сваім нарысе пісьменнік. Хораша апавядае ён i пра тых, хто заўсёды спяшаецца на пярэдні край, хто ўжо аднаўляў Сталінград, узводзіў карпусы Мінскага трактарнаг... Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, І радасць i боль

І радасць i боль

Вершы і паэма

Грахоўскі Сяргей

Кнігу склалі напісаныя ў апошні час спавядальна-аўтабіяграфічныя творы, прасякнутыя клопатам аб перабудове свядомасці і душы чалавека. Яны друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газеце "Літаратура i мастацтва" Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Споведзь

Споведзь

Аповесці i вершы

Грахоўскі Сяргей

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Дзве аповесці

Дзве аповесці

Ранні снег. Рудабельская рэспубліка

Грахоўскі Сяргей

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Рудабельская рэспубліка

Рудабельская рэспубліка

Дакументальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Суровая дабрата

Суровая дабрата

Дакументальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць

Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Табе зайздросціць сонца

Табе зайздросціць сонца

вершы

Грахоўскі Сяргей

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя