Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, цяпер – рэдактар аддзела часопіса “Маладосць”.

Піша па-беларуску і па-руску.

Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:

1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць». 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура».
1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура».
1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва».
2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор».
2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва».
2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство».
2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура».
2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва».
2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка».

Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. ­­ удзельнік Літэкспрэсу «Еўра­2000».

 

Федарэнка Андрэй :: Выданьні

pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Ксю

Ксю

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Аляксей Дарафей, ці Леанід Дарафей (у пашпарце і ў ваенным білеце ён пісаўся Аляксей, а людзі, у тым ліку і родная маці, звалі яго Лёня: чамусьці сярод беларусаў распаўсюджана такая блытаніна) — дык вось, у гэтага Леаніда-Аляксея па прозвішчы Дарафей пачала кепска заводзіцца яго «Кіа». Пасля працы ён заехаў у райцэнтр на станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Знаёмы механік пакалупаўся і сказаў, што трэба мяняць стартар, назваў суму — восемд... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесць

Федарэнка Андрэй

На тратуары цені ад дамоў, таму ідзеш, як па велікан­скай шахматнай дошцы, з цёмнага квадрата ў светлы, ды яшчэ стараешся не наступіць на хвост голубу, які ўпарта бяжыць паперадзе, абмінаючы расчаўленыя ржава-аранжавыя рабінавыя ягады. Самі дрэўцы, некалі падрэзаныя і цяпер карлікавыя, з куксамі замест вершалін, растуць на газоне за метр ад праезджай часткі, і пад імі то нагінаецца ракам, то прысядае ў траве на кукішкі мужчына з цэлафан... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Cахалінка

Cахалінка

Апавяданне

Федарэнка Андрэй

Яна прыехала ў вёску ў верасні і засялілася ў хатцы на пагорку каля студні — акурат насупраць хаты Васіля Ропата. «Зброд», — першае, што падумаў Ропат, які адчуваў інстынктыўную варожасць да ўсяго нетутэйшага, не мясцовага. Ён стаяў у сваім двары каля плота, нябачны, на­дзейна схаваны зараснікамі дзікіх сліў і, адхінуўшы калючую галіну, у прасвет назіраў за няпрошанай суседкай. Адсюль усё было відаць як на далоні. Студня, пагорак, голы ... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Шчасце

Шчасце

Апавяданне

Федарэнка Андрэй

Пачаць з таго, што Шаўцоў-Бузук напісаў раман. Не, ён не быў прафесійным літаратарам, адукацыю меў — будаўнічае ПТВ, і працаваў па сваёй спецыяльнасці — мулярам-бетоншчыкам чацвёртага разраду. Гадоў яму было за пяцьдзясят. Жыў ён з «падсяленнем», займаючы ў кватэры адзін пакой з трох — разам з чужымі людзьмі: муж, жонка, сынок васьмі гадоў. Так сабе сямейка, не сказаць каб спакойная. Што ж падштурхнула гэтага Шаўцова-Бузука, нашага геро... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Манголія

Манголія

Эсэ

Федарэнка Андрэй

Калі ў 1990 годзе мне выпала магчымасць паехаць у Манголію, з якой радасцю я згадзіўся. Я не ведаў тады, што пісьменніку зусім неабавязкова «пазнаваць жыццё», што ўвогуле пісьменнік ведае рэальнае жыццё нашмат менш за звычайных людзей — хаця б таму, што нельга знаходзіцца ў двух месцах адначасова: трэба альбо сядзець за сталом у кабінеце перад аркушам паперы і грызці кончык ручкі ці за ноўтбукам на кухні, — або ісці «ў народ». Навучыцца... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Пташнікаў

Пташнікаў

Эсэ

Федарэнка Андрэй

– Я тройчы сталічны чалавек, — казаў ён. — Нарадзіўся ў Плешчаніцах, вучыўся ў Лагойску, жыву ў Мінску; а так як у Беларусі тры сталіцы: Мінск, Лагойск і Плешчаніцы, то… Да вайны ён паспеў скончыць тры класы пачатковай школы. Потым — вайна, блакада, хаванне ад немцаў па лясах і балотах, голад, холад (у 2002 годзе я пачуў ад Ніла Гілевіча, што «Пташнікаў амаль усё жыццё з адной ныркай», — несумненна, вынік таго ліхалецця). Далей біяграфі... Болей »


Федарэнка Андрэй, Вандроўка

Вандроўка

Апавяданне

Федарэнка Андрэй

Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасе за столікам каля в’етнам­скай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным страўнікам і з лёгкай душою, сядзеў, курыў, расшпіліўшы куртку, паклаўшы на столік побач з попелкай шапку і пальчаткі (жонка б за гэта н... Болей »


pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Ціша

Ціша

Аповесці і апавяданні

Федарэнка Андрэй

Бабуля Домна лічылася “ўдавой франтавіка вайны”, а таксама “мнагадзетнай маці-гераіняй”. Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая, як мёд. Пакуль Петрык, у якога ад пахаў прыемна кружылася галава, боўтаў палачкай у бляшанцы, бабуля фарбавала. Зялёная агароджа па... Болей »


epub
Федарэнка Андрэй, Ціша

Ціша

Аповесьць

Федарэнка Андрэй

У 1980-м Петрусю Двораку было шэсць гадоў, і жыў ён разам з маці і з бабуляй Домнай у белым цагляным доміку на гарадской ускраіне “Чэшская Слабада”. Маці працавала непадалёку – два прыпынкі аўтобусам – у прыгарадных цяпліцах, бабуля сядзела дома, атрымлівала пенсію, глядзела гаспадарку і ўнука. Што да Петрусёвага бацькі, малодшага сына бабы Домны – Марка, той быў “капітан дальняга плавання”, у Слабадзе аб’яўляўся рэдка, раз ці два на го... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-10]   Наступная   Апошняя