Чарняўскі Мікалай

 

Чарняўскі Мікалай :: Выданьні

Чарняўскі Мікола, Колькі ў сонейка сяброў!

Колькі ў сонейка сяброў!

Апавяданні-гумарынкі, вясёлыя вершы, казкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі, навагодняя казка-п’еса, песні

Чарняўскі Мікола

Як часцей за ўсё пачынаюцца казкі? Правільна: «жылі-былі», «жыў-быў»… Я таксама хачу пачаць сваю прадмоўку на крышку казачны лад. Не далёка і не блізка, а ў лясной прыгожай старонцы Беларусь жывуць ды падрастаюць два дапытлівыя, здатныя на выдумку і гулі, навучаныя цудам камп’ютарных сакрэтаў, чалавекі — Мікітка і Ангелінка. Не чужыя адно аднаму, а радня, ды блізкая, бо Мікіткаў тата Ангелінчынай маме родным братам даводзіцца. А хто яны... Болей »


Чарняўскі Мікола, Хто пакрыўдзіў кракаділа

Хто пакрыўдзіў кракаділа?

Вершы, казкі, пацешкі, скорагаворкі, загадкі, лічылкі

Чарняўскі Мікола

Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага і незвычайнага. Болей »


Чарняўскі Мікола, У трох соснах...

У трох соснах...

Сатыра, гумар, лірыка

Чарняўскі Мікола

Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў. Болей »


Чарняўскі Мікола, Каго баіцца зубр

Каго баіцца зубр?

Вясёлыя вершы, казкі

Чарняўскі Мікола

У гэтай кнізе чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі — героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. У выданне ўвайшлі творы з кніг М. Чарняўскага, адзначаных прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах. Болей »


Чарняўскі Мікола, Лёкса ў люксе

Лёкса ў люксе

Сатыра, гумар

Чарняўскі Мікола

Былыя, не такія ўжо i далёкія часы, якія сёння справядліва. ахрысцілі застойнымі, выцягнулі на свет нямала негатыўных з'яў i праблем, нарадзілі нямала людзей, чыё духоўнае аблічча, мараль і норавы ніяк не стасуюцца з сённяшнім абноўленым днём. Менавіта супроць іх — кар'еры стаў і падхалімаў, бюракратаў і валакітчыкаў і скіраваны вострыя выкрыdальныя словы паэта-сатырыка Міколы Чарняўскага. Болей »


Чарняўскі Мікола, Нашто бабе агарод

Нашто бабе агарод?

сатыра і гумар

Чарняўскі Мікола

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, ... Болей »


Чарняўскі Мікола, Навечна з сонцам

Навечна з сонцам

дакументальныя паэмы

Чарняўскі Мікола

Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё за Радзіму. Болей »


Чарняўскі Мікола, Камар на матацыкле

Камар на матацыкле

Гумарэскі, жарты, пародыі

Чарняўскі Мікола

У гумарыстычных творах паэта высмейваюцца тыя, чые норавы i густы не адпавядаюць нормам i прынцыпам нашага жыцця, нашай маралі. Болей »


Чарняўскі Мікола, Зоркі - зорачкі

Зоркі - зорачкі

Вершы і казкі

Чарняўскі Мікола

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, ... Болей »


Беларусь (часопіс), 11 (623) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

11 (623) 1990

Новы Запавет. Апакаліпсіс Алейнікава Эльвіра, "Былі. Ёсць. Будзем..." Болбас Валерый, Паслядоўнік Скарыны Верабей Анатоль, Аксамітны альбом Уладзіміра Караткевіча Казбярук Уладзімір, На Паўночным завулку Капусцін Аляксандр, Галоўны камісар Смольнага Карызна Уладзімір, Вершы. Кенан Джордж, Барацьба супраць Гітлера. Чыстка Кляшчук Анатоль, Маэстра Пузыня Коўтун Валянціна, І ўсплакала зямля крыв... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя