Чарнякевіч Ціхан

Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Пінску. З 2003 года вучыўся на беларускага філолага і журналіста ў БДПУ, там жа, пры кафедры беларускай літаратуры, скончыў магістратуру і аспірантуру. Крытык, гісторык літаратуры. У 2008-2011 працаваў спецкарэспандэнтам, рэдактарам аддзела прозы і паэзіі, рэдактарам аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", у 2011-2015 гг. загадваў аддзелам крытыкі ў часопісе "Маладосць". З 2015 г. працуе ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса "Вандроўнік: кніга пра Уладзіміра Някляева" (Мінск: Лімарыус, 2016). Укладальнік і каментатар зборніка архіўных і літаратуразнаўчых матэрыялаў "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы" (Мінск: РВУ "Літаратура і мастацтва", 2011), рэдактар (разам з Н. Гардзіенкай) і каментатар кнігі Юркі Віцьбіча "Лшоно Габоо Бійрушалайм" (Мінск: Кнігазбор, 2011), укладальнік (з Лявонам Юрэвічам) і каментатар кнігі Лявона Савёнка „Творы“ (Мінск: Лімарыус, 2012), каментатар (разам з А. і Н. Гардзіенкамі, Л. Юрэвічам) успамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды" (Мінск: Лімарыус, 2013).

Супрацоўнічае з "Радыё Свабода", часопісам "Дзеяслоў", штомесячнікам "Літаратурная Беларусь", кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і інш. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Чарнякевіч Ціхан :: Выданьні

pdf
Чарнякевіч Ціхан, Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)

Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Кры...

Бібліяграфічны даведнік

Чарнякевіч Ціхан

Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003). Паводле характару формазмястоўнага “аблічча” выдання, у часе функцыянавання літаратурна-мастацкага часопіса “Крыніца” можна вылучыць тры выразныя перыяды: Болей »


pdf
Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 5

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »


ARCHE, 06(81)2009

ARCHE

06(81)2009

Гэты нумар цалкам прысьвечаны сучаснай чэскай літаратуры і гуманістыцы . У выпуску: коміксы, апавяданьні, вершы, паліталягічныя і сацыялягічныя трактаты, мэдыйная апалітыка і нарысы пра архітэктуру. Сярод аўтараў нумара – Яраслаў Рудзіш, Пэтра Гулава, Уласьціміл Станек, Бара Грэгарава, Марыя Шцястна, Радэк Малы, Паўла Шуранска, Ян Пэлц, Макс Шчур і інш. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 50

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »


pdf
Маладосць, 12 (697) 2011

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

12 (697) 2011

«Музыку я пачала пісаць значна раней, чым вершы. Музычнасць радкоў, іх рытміка — гэта тое, без чаго я не бачу для сябе паэзіі. У мяне зараз рыхтуецца кніга, у якую я збіраюся ўключыць і свае малюнкі (я яшчэ і малюю ад няма чаго рабіць!), а наогул мяне вельмі цікавіць само прызначэнне паэта і яго сутнасць… Самае галоўнае для паэта — быць пачутым! Я, калі працавала ў бібліятэцы, бачыла тамы не тое што сучасных творцаў — класікаў, якія пак... Болей »


pdf
Маладосць, 11 (696) 2011

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11 (696) 2011

Лёшка прачнуўся рана, за акном — шэрая студзеньская раніца. Мабыць, холадна на вуліцы, бо на вокнах прыгожыя карункавыя малюнкі. Яны вельмі падабаюцца хлопчыку, часам ён бачыць у іх штосьці сваё, запаветнае. Аднойчы сярод марозных роспісаў убачыў шчанюка, жывога, таўстапузага, як у Віталькі, які жыў непадалёк. Але Віталька свайго Кузю ніколі не выпускаў з двара і нікому дакрануцца да яго не даваў, а Лёшку вельмі хацелася сабаку. Іншым р... Болей »


pdf
Маладосць, 06 (703) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (703) 2012

ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава КАПУСТА Жанна, Вы яшчэ не чыталі... Апавяданне КАРПЕЧАНКА Міхась, Заазерскі «Стоўнхэндж» КЛІМКОВІЧ Ірына, «На гранай нядзелі ру... Болей »


pdf
Маладосць, 04 (701) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (701) 2012

Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт «зорнага неба»: нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру ЗУБРЫЦКІ Эдуард, Мой зямны самы чысты ўспамін. Вершы КАНДРАТАЎ Мік... Болей »


ARCHE, 10 (85) 2009

ARCHE

10 (85) 2009

Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »


pdf
Маладосць, 09 (706) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09 (706) 2012

Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў і Напалеона, пра сутарэнні і алтары… Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя