Бельскі Алесь

Алесь (Аляксандр) Іванавіч Бельскі нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы (1980—1981). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №  55 г. Мінска, быў намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. па цяперашні час у БДУ: аспірант, выкладчык, дацэнт, загадваў кафедрай дауніверсітэцкай адукацыі, дактарант, з 1999 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, з 2004 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры. У 2000—2002 гг. узначальваў лабараторыю літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2001 г. адначасова галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004 г. — намеснік галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова».

Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002). Аўтар кніг «Пакуль баліць душа» (1995), «Жывая мова краявідаў» (1997), «Сучасная беларуская літаратура» (1997), «Свет ад травы да зор» (1998), «Краса і смутак» (2000), «Сучасная літаратура Беларусі» (2000), «Экалогія душы» (2003), каля 500 публікацый у друку. Сааўтар праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і ВНУ, вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура: ХІ—ХХ стст.» (2-е выд. — 2001), «Беларуская літаратура, 5 клас» (2002; 2-е выд. — 2003), «Беларуская літаратура, 10 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 11 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 6 клас» (2010) і інш.

Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000). Выдаў кнігі прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Карані», «Вальс пад журлівымі таполямі», «У Храме зямнога кахання», «Самая чароўная кветка».

 

Бельскі Алесь :: Выданьні

Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась, Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Казімір Семяновіч

Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась

У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
epub
Бельскі Алесь, Беларуская літаратура ХХ стагоддзя

Беларуская літаратура ХХ стагоддзя

Гісторыя і сучаснасць

Бельскі Алесь

Доктар філалагічных навук, пісьменнік Алесь Бельскі запрашае ў паэтычна-літаратурны сад, каб пабачыць непаўторныя родныя вобразы і з’явы, адкрыць духоўны свет мастацкай творчасці. Аўтар асэнсоўвае спадчыну пісьменнікаў, якія пачыналі свой літаратурны шлях у даваенны час, разглядае ідэйна-эстэтычныя асновы творчасці паэтаў-песеннікаў, разважае пра пераемнасць мастацкіх традыцый, праблему літаратурных пакаленняў, аналізуе кнігі, выдадзены... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Галасы і вобразы

Галасы і вобразы

Літаратурна-крытычныя артыкулы

Бельскі Алесь

Доктар філалагічных навук, крытык Алесь Бельскі запрашае ў духоўны космас беларускай паэзіі, каб адкрыць багацце нацыянальнай канкрэтыкі, хараство родных вобразаў, пачуць непаўторныя і адметныя галасы песняроў бацькоўскай зямлі. Аўтар перачытвае старонкі спадчыны класікаў, пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны, акцэнтуе ўвагу на мастацкіх набытках многіх сучасных паэтаў, асэнсоўвае чарнобыльскі вопыт беларускай літаратуры. У розных а... Болей »


pdf
Бельскі Алесь, Класікі і сучаснікі ў школе

Класікі і сучаснікі ў школе

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

Дапаможнік створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе раз... Болей »


pdf
Бельскі Алесь, Літаратурацэнтрызм

Літаратурацэнтрызм

Педагагічныя артыкулы. Нарысы

Бельскі Алесь

Прафесар Алесь Бельскі разважае пра месца беларускай літа-ратуры ў школе, яе выключную духатворчую ролю ў выхаванні асобы, асэнсоўвае новыя падыходы і тэндэнцыі ў сучаснай літаратурнай адукацыі. Увазе чытачоў прапанаваны таксама шэраг партрэтаў вядомых навукоўцаў і педагогаў. Адрасуецца спецыялістам педагагічнага профілю, выклад-чыкам ВНУ, настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі адукацыі і выхавання. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

Кніга доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя Белдзяржуніверсітэта А. I. Бельскага знаёміць маладых чытачоў з сучаснай літаратурай Беларусі, яе асноўнымі кірункамі i тэндэнцыямі развіцця. Даецца характарыстыка літаратурнай сітуацыі ў рэспубліцы, разглядаюцца найбольш важныя мастацкія набыткі беларускай паэзіі, прозы i драматургіі ў другой палове 80-х — 90-я гады. Разлічана на шырокае кола чытачоў... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Пакуль баліць душа

Пакуль баліць душа

літаратурна-крытычныя артыкулы

Бельскі Алесь

У сваёй кнізе Алесь Бельскі, разглядае духоўна-вобразны свет сучаснай паэзіі, запыняецца на тых балявых праблемах, якія знаходзяцца ў полі зроку літаратуры: чалавек і прырода, трагедыя Чарнобыля і выжыванне нацыі, праўда і ўрокі вайны ў Афганістане і інш. Маладога аўтара хвалюе стан развіцця дзіцячай паэзіі, не абмінае ён вострых пытанняў літаратурнага працэсу і жыцця, спрабуе весці палеміку, імкнецца данесці да чытача ўласную маральную... Болей »


pdf
epub
Ветах Алесь, Хроніка смутку

Хроніка смутку

Раман у лістах, аповесць-містыфікацыя, апавяданні

Ветах Алесь

Ужо першай кніжкай «Ружовая энічка», адзначанай прэміяй часопіса «Маладосць» за 1994 г., Алесь Ветах заявіў пра сябе як цікавы, удумлівы празаік. У новым зборніку твораў ён працягвае даследаваць лёсы людзей розных пакаленняў, уражліва паказвае калізіі, кантрасты і парадоксы жыцця савецкага і постсавецкага грамадства. Для прозы гэтага аўтара характэрны лірыка-драматычны пачатак, суровасць фарбаў, а таксама спроба містыфікацыі рэчаіснасці... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Жывая мова краявідаў

Жывая мова краявідаў

Пейзаж у беларускай паэзіі

Бельскі Алесь

Упершыню пейзаж у беларускай паэзіі выбраны ў якасці асобнага і сістэмнага даследавання. Прасочваецца гістарычны генезіс і робіцца спроба класіфікацыі розных тыпаў пейзажу, выяўляюцца яго асноўныя функцыянальныя рысы і нацыянальныя асаблівасці, разглядаюцца пейзажныя вобразы ў іх гістарычна-часавым і індывідуальна-мастацкім асэнсаванні. Паэтычнае адлюстраванне прыроды суадносіцца з паэтыкай пейзажу ў жывапісе і музыцы. Аналіз і вывады а... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Краса і смутак

Краса і смутак

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

У кнізе шырока асвятляюцца духоўныя і эстэтычныя шуканні сучаснай літаратуры. З пазіцый сённяшняга дня прачытваюцца творы з мастацкай спадчыны, а таксама паказваецца новае, часам нязвыклае, што прыносіць у літаратуру наша сучасная моладзь. Аўтар праяўляе цікавасць як да вядомых імёнаў (К. Чорны, I. Шамякін, М. Танк, Р. Барадулін, С. Гаўрусеў, Г. Далідовіч, Л. Дайнека і імш.), так і да літаратурнай працы тых, каму не заўсёды шанцавала на... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя