Аксак Валянціна

Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раён) — беларуская паэтэса.

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнт «Радыё Свабода».

Бібліяграфія

«Цвінтар» (1992)
«Капліца» (1994)
«Антычны дождж» (1999)
«Віно з Каліфорніі» (2003)
«Ружоўніца» (2008).

 

Аксак Валянціна :: Выданьні

Аксак Валянціна, Завінены рай

Завінены рай

Кніга паэзіі

Аксак Валянціна

Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя. У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы» (1545). Болей »


Аксак Валянціна, Дзікая сліва

Дзікая сліва

вершы

Аксак Валянціна

Новая кніга Валянціны Аксак – гэта свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. «Дзікая сліва» – шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё Болей »


Аксак Валянціна, Ружоўніца

Ружоўніца

Вершы

Аксак Валянціна

Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак. Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію. Болей »


Аксак Валянціна, Віно з Каліфорніі

Віно з Каліфорніі

вершы

Аксак Валянціна

Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варш... Болей »


Аксак Валянціна, Антычны дождж

Антычны дождж

Вершы

Аксак Валянціна

Валянціна Аксак Народжаная на Нясьвіжчыне. У Менску штудыявала ўсясьветную гісторыю. Марна. Але гэта высьвятлілася потым, у Полацку, калі спасьцігала Радзіму. Там зьвершаваліся «Цьвінтар» і «Капліца». «Антычны дождж» праліўся ў Менску, дзе й жыве з мужам Уладзімерам ды сынамі Раманам і Багданам. Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раён) — беларуская паэтэса. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975... Болей »


Аксак Валянціна, Капліца

Капліца

Вершы

Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Болей »


Аксак Валянціна, Цвінтар

Цвінтар

вершы

Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. Болей »


ARCHE, 09(14)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(14)2000

Тэма нумару: Мэдыцына (Ігар Сарокін "Псыхічныя парушэньні ў незалежнай Беларусі", Віталь Кошалеў "Патагенэз беларускага мэнталітэту", Алесь Наўроцкі "Лірыка"). Таксама ў нумары публікуюцца вершы Людкі Сільновай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча, Міколы Раманоўскага; Лісты Ўладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча і інш. Болей »


Дзеяслоў, 97

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

97

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 70

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

70

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя