- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каця прыехала здалёк. Нават уявіць сабе не магла, як усё складзецца ў гэтым горадзе, але душа квітнела надзеямі. Новая краіна, іншыя людзі, яна не ведае нікога, і ніхто не ведае яе – выдатныя ўмовы пачаць жыццё спачатку. Летняя раніца гуляла сонечнымі прамянямі на асфальтавых дарожках, у кронах дрэў, перабіраючы кожны лісточак, на люстраной паверхні шыбаў, на дахах і дзесьці высока ў небе, сярод надзей і аблокаў. Раніца кінула ліпавую кветку Каці ў валасы, падарыла яшчэ адну вяснянку і тут жа зазвінела дзіцячым смехам дзесьці ў суседнім двары. (фрагмент)