- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнюю чвэрць стагоддзя Беларусь жыве ў атачэнні хлусні, якая пачалася з жадання кіраўніка краіны ня вясці Беларусь за цывілізаваным светам, а весці ў накірунку развітання з роднай мовай і пазбаўлення нацыянальных гістарычных сімвалаў. Менавіта цывілізаваны свет жыве паводле агульначалавечых каштоўнасцяў, па прынцыпах прававой дзяржавы, а мы ўсё глыбей вязнем у савецкім мінулым, «кіруючыся» паняццямі аднаго чалавека. І трэба аддаць належнае імпэту наша першага прэзідэнта, што ён даволі далёка адвёў Беларусь ад стандартаў цывілізаванага свету. Маладое пакаленне беларусаў ўжо і не памятае, як гэта чуць прамыя трансляцыі з залы пасяджэнняў заканадаўчага органа краіны. Маладое пакаленне ужо не ведае, што гэта такое парламенцкая апазіцыя. Маладое пакаленне ужо і не памятае, што магчыма не быць у піянерыі і БРСМ. Шмат чаго яно ня ведае... А наша краіна ўжо і не ведае, што такое свабодныя і адкрытыя выбары, калі магчыма пабачыць кожны бюлетэнь і пералічыць галасы па бюлетэнях. Краіна не памятае, што такое рэальнае мясцовае самакіраванне, бо кіраўнікі адміністрацый прызначаюцца, а не абіраюцца насельніцтвам і іх дзейнасць не падкантрольна грамадству. Краіна у рэшце-рэшт прызвычаілася жыць не па нормах права, а па паняццях аднаго чалавека, калі знікла незалежная судовая улада. Падобных адрозненняў ад цывілізаваных краінаў процьма.