- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Гродне, непадалёку ад месца ўпадзення ў Нёман рэчкі Гарадпічанкі, па самым краі берагавоіі стромы стаіць нс зусім звычайная невялікая цэркаўка. Асабліва эфектна яна ныглядае з боку Старога замка. Адсюль, з адлегласці ў 200—250 метраў, відзён двухсхільны дах, увянчаны глаўкай з крыжыкам, па якіх і вызначаеш, што гэта царква, і адразу звяртаеш увагу на дзве каменныя паўкруглыя апсіды — характэрны атрыбут старажытнарускіх праваслаўных храмаў. Але чаму іх дзве, а не тры ці адна, як тое належыць паводле канона? I чаму добрая палова пабудовы зроблена з дрэва?.. Па тым, як рызыкоўна стаіць цэркаўка на краі 25-метровага схілу, здагадваешся, што першапачаткова яна была цалкам каменнай, што драўляныя сцены дапаўнюць тую яе частку, якая, відаць, з-за пясчанага апоўзня некалі абвалілася ў Нёман. (фрагмент)