- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 чэрвеня 2006 г. у Славакіі адбыліся чарговыя парламенцкія выбары. Праз некалькі дзён пасля абвяшчэння вынікаў галасавання лідэры трох апазіцыйных партый — Кірунку-сацыял-дэмакратыя (Кірунак-СД), Руху за дэмакратычную Славакію (РЗДС-НП) і Славацкай нацыянальнай партыі (СНП) — стварылі новую ўрадавую кааліцыю. У ліпені 2006 г. урад узначаліў старшыня Кірунку-СД Роберт Фіца: яго партыя стала безумоўным пераможцам на выбарах і таму займела самыя моцныя пазіцыі ў новым славацкім урадзе. Склад ураду і яго намеры, падаваныя ў праграмнай заяве, выклікалі дыскусіі не толькі ў Славакіі, але і ў замежжы. (фрагмент)