- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У біяграфіі Янкі Купалы 1926 год можна назваць творча-ўздымным. Сапраўды, у той год пясняр надрукаваў ажно 21 верш, у той час як у папярэднія гады публікаваў усяго па некалькі вершаваных твораў: у 1923 – 3 (“Крым”, “Цішку Гартнаму”, “Арлянятам”), у 1924 – 4 (“Дзве сястры”, “Наш летапісец, “…О так! Я пралетар!..” і паэма “Безназоўнае”), у 1925 – 2 (“Шляхам гадоў” і “Адшчапенцам (заходнім)”). Калі мець на ўвазе першае дзесяцігоддзе існавання БССР (1919–1929), то па творчым плёне 1926 г. можна параўнаць хіба што, і то адносна, з 1921 і 1922 гг., калі на свет з’явіліся адпаведна 10 і 9 вершаў паэта. Даволі мізэрнай колькасцю надрукаваных твораў вызначаюцца і чатыры наступныя гады