- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Памежжа — гэта і драпежнасць. Драпежнасць, якая ўзбуйняецца ў час гістарычных завірухаў і крыху сціхае ў мірны час. Але яна — неад’емная частка нашага жыцця ў гэтым месцы Еўропы, так натуральная як энергетычны сняданак, што дае зарад на ўвесь дзень. Міжнацыянальная, канфесійная памежная драпежнасць — пладавітае дрэва дабра і зла, якім кормяцца пісьменнікі і артысты, палітычныя авантурысты ды спецслужбы, звычайныя бандзюгі ці проста суседзі, якіх узаемныя крыўды лёгка асэнсоўваюцца большымі ці меншымі матамі ў бок сваіх кацапаў, ляхаў, жыдоў, татараў.