Такінданг Андрусь, Тры вершы

Тры вершы

Такінданг Андрусь

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-01-10

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Андрусь Такінданг – мастак, музыка, паэт. Нарадзіўся ў 1983 годзе ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чаду. Скончыў мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры. Удзельнік гуртоў «Recha», «Гаротніца».



Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы

Каталёг: Kamunikat.org