- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая праца вядомага беларускага геральдыста Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі эпохі Вялікага княства Літоўскага. Аўтару упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў. У асобнай главе для тых, хто толькі знаёміцца з геральдычным мастацтвам, ахарактарызаваны асновы тэарэтычнай геральдыкі з яе законамі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак традыцыйная беларуская геральдычная тэрміналогія. Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV–XVIII ст.