- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 верасня Слонім наведае спявак Саша Нэма. У гэты дзень ён прыме ўдзел у кастынгу праекта "Поющие города", што праводзіць тэлеканал СТВ, паведамляецца на афіцыйным сайце артыста. Дарэчы, пасля конкурсу “Усходні кірмаш” у Ялце, дзе наш зямляк заняў першае месца, у яго жыцці адбылася яшчэ адна радасная навіна. Падчас гастроляў у Разані, а менавіта 12 верасня, у спевака нарадзілася дачка Марыя. Цяпер Саша Нэма — бацька дзвюх дачок. Старэйшая, Аня, пайшла сёлета ў першы клас.