- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўрапейскі саюз мае спецыяльную праграму для супрацы з суседзямі на ўсходзе, у тым ліку і з Беларуссю. Гэта праграма Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Усходняга партнёрства. Паміж 1991 і 2006 гг. Еўрасаюз выдаткаваў Беларусі на развіццё краіны 229 млн. еўра, ці 23,6 еўра на аднаго жыхара. Гэта значна менш, чым мелі іншыя краіны-суседзі Еўрасаюзу. Грузія атрымала прыкладна 110 еўра на чалавека, Малдова — 73, Украіна — 52.