- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Размова вялася канструктыўна і ў асноўным вакол матэрыялу “Народный сход как форма самоорганизации граждан”, які надрукаваны ў мінулым нумары на першай старонцы. З боку адказных асоб пракуратуры было адзначана, што ніхто не замахваецца на правы грамадзян, прапісаныя ў Законе “Аб народных сходах”. У той жа час у публікацыі, прадстаўленай рэдакцыі Каардынацыйнай радай прадстаўнікоў народных сходаў Беларусі, на погляд пракуратуры, утрымліваюцца пасылы, якія супярэчаць патрабаванням дзеючага Закона “Аб народных сходах”. Было выказана шкадаванне, што рэдакцыя падчас падрыхтоўкі матэрыялу да друку не звярнула на гэта ўвагу. У прыватнасці, на тое, што ініцыятары акцыі, маніпулюючы асобнымі палажэннямі закона, перайшлі яго межы і дапусцілі шэраг парушэнняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Калі, напрыклад, збіраюцца подпісы жыхароў толькі аднаго-двух дамоў, то неправадзейна інфармаваць грамадскасць аб тым, што як быццам адбудзецца агульнагарадскі сход ці наогул сход нацыянальнага маштабу.