be

Навіны

Камунікат на фестывалі «Вершы на асфальце» ў Варшаве
2026-02-13 07:15
Камунікат на фестывалі «Вершы на асфальце» ў Варшаве
13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй...
Памяці Рамана Цымберава: «Ён быў беларускі самурай, і таму мэта ў яго была: дайсці да Беларусі»
2026-02-12 12:25
Памяці Рамана Цымберава: «Ён быў беларускі самурай, і таму мэта ў яго была: дайсці да Беларусі»
Смерць кнігавыдаўца стала вялікай стратай для беларусаў. «Салідарнасць» сабрала ўспаміны пра яго.Пахаванне Рамана Цымберава, памерлага 10 лютага пасля імклівай хваробы, адбудзецца ў пятніцу, 13 лютага, з 12.00 да 13.30 па адрасе Куляшова, 49, што паміж станцыямі метро «Партызанская» і «Аўтазаводская»....
Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі
2026-02-12 10:50
Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі
16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса«. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра...
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
2026-02-10 22:04
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. У Беларусі ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце.Яшчэ ў 2001 годзе стаў...
Неўзабаве выйдуць дзве чарговыя кнігі ад Камуніката
2026-02-10 10:20
Неўзабаве выйдуць дзве чарговыя кнігі ад Камуніката
Фонд Kamunikat.org выдае чарговыя кнігі сучасных беларускіх аўтараў.Першая з іх — гэта зборнік прозы заўчасна памёршага Уладзіслава Ахроменкі, пісьменніка, звязанага з Менскам, Чарнігавам, а таксама з Беластокам.«Я не ведаю: калі памру, дзе памру і за якімі абставінамі», — пісаў ён у сваім Facebook 17...
Васіль Дранько-Майсюк: Мы рабілі спектаклі па Караткевічу і будзем рабіць далей
2026-02-09 18:41
Васіль Дранько-Майсюк: Мы рабілі спектаклі па Караткевічу і будзем рабіць далей
У Варшаве прэзентуюць дзіцячы інтэрактыўны спектакль «Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае», створаны па ўнікальных казках пісьменніка. Імпрэза адбудзецца ў суботу, 14 лютага, у Акадэміі добрай адукацыі.Пра пастаноўку, актуальнасць класікаў і цяперашнюю працу тэатральных дзеячаў у эміграцыі Госць Рацыі...
Ігар Карней. Катаванне адзінотай. Як выбіваюць іншадумства
2026-02-09 18:16
Ігар Карней. Катаванне адзінотай. Як выбіваюць іншадумства
Журналіст і былы палітзняволены Ігар Карней быў у першай арганізаванай партыі з 14 вязняў, прымусова вывезеных за межы Беларусі 21 чэрвеня 2025 года (пасля былі яшчэ два такія выпадкі — вераснёўскі і снежаньскі). Ён падрыхтаваў рукапіс, у якім расказвае пра колы пекла, праз якія прапускаюць большасць...
Болей »
Ніва 2010/23 (2821)
pdf

Ніва 2010/23 (2821)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У сонечную нядзелю 23 мая 2010 года сціхлі на пару гадзін шумлівыя фантаны ў беластоцкім парку каля палаца Браніцкіх, задуманым магнатамі як „англійскі”. Штодзень тут поўна наведвальнікаў, адпачываючых на лавачках паўз алеек, а адмысловыя фантаны святочнымі вечарамі гараць каляровым агнямі. На вялізнай... Болей »

Беларусы ў свеце 5/2010
pdf

Беларусы ў свеце 5/2010

інфармацыйны бюлетэнь

у мінску адбылася прэзентацыя “беларусаў у Вялікабрытаніі”. Прэзентацыя даследавання гісторыка Наталлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі” адбылася 14 траўня ў Мінску, у памяшканні Гістарычнай майстэрні. Нагадаем, “Беларусы ў Вялікабрытаніі” – 18-я кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай... Болей »

Свабода 130/1997
pdf

Свабода 130/1997


Суд выканаў волю прэзідэнта - СВАБОДУ забаранілі. Учора Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне спыніць дзейнасць газэты СВАБОДА. Прысуд быў абвешчаны ў 14:00 - ужо пасля падпісання нумару ў друк, таму мы не маем магчымасці падрабязна распавесці пра судовы працэс. Але, пасутнасці, судовага працэсу не было.... Болей »

Свабода 1/1990
pdf

Свабода 1/1990

беларуская газэта

Генная памяць нацыі. Зню сыйшліся ў адным месяцы дзьве веснавыя даты: Вялікдзень і Чарнобыль. Белая дата і чорная дата. Але мала хто ў нашым краі будзе адзначаць іх. Бо на Вялікдзень забыліся, а пра Чарнобыль лепш бы і не згадваць... Ён сам нагадае пра сябе. Калі нацыя страчвае сваё "Я", сваю мову, сваю... Болей »

Воўчая зграя
pdf epub mobi fb2

Воўчая зграя

Аповесць
Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі... Болей »

Навіны БНФ за Перабудову Адраджэньне 3/1989
pdf

Навіны БНФ за Перабудову Адраджэньне 3/1989

Выданьне Арганізацыйнага камітэту

«Навіны БНФ «Адраджэньне» - газета, орган Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Выдавалася ў снежні 1988 — маі 1994 у Мінску на беларускай мове (асобныя нумары таксама на рускай мове). Рэдактар А. Суша. Асноўны змест газеты складалі хроніка падзей, артыкулы на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы... Болей »

Свабода 3/1992
pdf

Свабода 3/1992


Коні на пераправе. Улады відавочна не чакалі, што ініцыятыва апазыцыйных сілаў правесьці рэфэрэндум па роспуску Вярхоўнага Савету, знойдзе гэткую масавую падтрымку ў грамадзтве. Цяпер жа, адчуўшы рэальную пагрозу, яны імкнуцца заблякаваць рэфэрэндым шляхам цынічнага парушэньня закону. Чыноўнікі... Болей »

Свабода 2/1992
pdf

Свабода 2/1992


Мільён на рэфэрэндум. 350 тысячаў подпісаў у падтрымку рэфэрэндуму трэба сабраць масымум за два тыдні. Інакш ідэя рэфэрэндуму губляе сэнс. Збор подпісаў пачаўся фактычна ў нядзелю, 23 лютага. Няпярэдадні менскі паліграфкамбінат апэратыўна аддрукаваў 570 тысячаў падпісных лістоў, якія неадкладна былі... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Геніюш Ларыса

У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь»... Болей »

Народная Воля 82-83
pdf

Народная Воля 82-83


Абаронім тых, хто нясе праўду. Уладу, грошы і маёмасць не аддаюць. Гэтыя словы прыйшлі мне на памяць, як толькі атрымаў звестку пра налёты, ператрусы і затрыманні актывістаў грамадзянскай акцыі "Гавары праўду!". Тым, у каго былі нейкія спадзяванні на лібералізацыю рэжыму, настаў час канчаткова развітацца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org