- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднойчы я пражыў на чыгуначным вакзале ў Брэсце трое сутак. Не, я не стаў чалавекам «без пэўнага месца жыхарства». Наадварот, набыў больш-менш устойлівае сацыяльнае становішча — я зрабіўся прыватным прадпрымальнікам. Адкрыў відэапракат, студыю гуказапісу і краму па продажы музычных тавараў. Зарэгістравацца ў ліку першых некалькіх дзясяткаў прадпрымальнікаў у сябе дома, у маленькім мястэчку на Магілёўшчыне, аказалася не так і проста. Не таму, што на шляху да запаветнай рэгістрацыі знаходзілася неверагодная колькасць кабінетаў, дзе неабходна было прад’явіць, пацвердзіць, атрымаць, напісаць, перапісаць стосы даведак-заяваў-рэкамендацыяў-дазволаў. (фрагмент)