en

Жуковіч Васіль

Жуковіч Васіль

Васіль Жуковіч

Нарадзіўся на Камянеччыне (хутар Забалацце) 21.09.1939 г. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.

Аўтар кніг паэзіі: "У храме хараства і смутку" (2003), "He завіце радзіму малой" (2009), "Няўжо'і (2011), "Золата лістападу" (2012), "Замова ад рабства" (2017), "Боль, і вера, і любоў" (2020), зборніка сатыры і гумару "Цудадзейны вітамін" (2011), прозы: "Арабінавая ноч" (2015), "Бязмежжа памяці і любові" (2020), "Прадчуванні" (2021), кніжкі для дзяцей "Ласкавае сонейка" (2020) ды іншых. Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна.

Жуковіч Васіль :: Publications

pdf

Ява, сны, летуценні

Паэма. Вершы
Жуковіч Васіль

У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным...… More

pdf

Прадчуванні

навелы, апавяданні, іранічны маналог
Жуковіч Васіль

Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, засведчылі прыхільнасць яе аўтара да малых жанраў інтымнага зместу. Тут выявіліся і цікавыя, часам унікальныя, сюжэты, і стылёвае багацце, і дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Вернасць і здрада, далікатнасць і вераломства па-майстэрску паказаны ў людскіх учынках....… More

pdf

Боль, і вера, і любоў

кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

У новай кнізе Васіль Жуковіч пранікнёна піша пра любоў да роднага краю, свайго народа, яго выдатных сыноў і дачок, родных ды блізкіх людзей – маці, каханай, сяброў, землякоў. Ярка вылучаюцца нізкі вершаў “Свяціся імя тваё”, “Інтымны лад”, “Духоўная радня”. Такая паэзія стварае ў чытачоў пазітыўны настрой....… More

pdf

Ласкавае сонейка

Апавяданні, казкі, вершы
Жуковіч Васіль

Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды...… More

pdf

Бязмежжа памяці і любові

Эсэ. Партрэты. Роздумы
Жуковіч Васіль

Аўтар кнігі пранікнёна распавядае аб творчасці і цяжкіх выпрабаваннях трох славянскіх геніяў, неўміручай славе К.Каліноўскага. Уражвае загадкай К. Чорнага, расказам пра ўплыў М. Багдановіча на школьнікаў, пра адзінокага Я. Коласа, пакутніка С. Новіка-Пяюна, памяткую 95-гадовую А. Васілевіч, маладжавага...… More

pdf

Замова ад рабства

Кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

У тэматычна багатай кнізе паэтам не ўтойваюцца найвастрэйшыя, самыя балючыя праблемы сучаснага жыцця. Яго найбольш хвалюе будучыня роднай краіны, лёс яе мовы, духоўнасці, незалежнасці. У выніку з чытачом працягваецца шчырая і пранікнёная гамонка, распачатая ў ранейшых зборніках. Многія старонкі прысвечаны...… More

pdf

Арабінавая ноч

апавяданні, абразкі, аповесць
Жуковіч Васіль

Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала...… More

pdf

Няўжо?..

Кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

Новыя цыклы вершаў, прывезеныя паэтам з замежжа (з Нямеччыны і з Парыжа, з Летувы і з Украіны), склалі першы раздзел кнігі. Але ў цэнтры яго ўвагі — сям’я, з яе клопатамі і праблемамі, і родная Беларусь, яе мінулае і новы дзень, яе апантаныя сыны і дочкі. Напэўна, уразіць чытача і раздзел з шаснаццаці...… More

pdf

Цудадзейны вітамін

Кніга сатыры і гумару
Жуковіч Васіль

Зборнік складзены з двух раздзелаў. У першым з іх — творы, заснаваныя часта на адмоўных якасцях людзей і негатыўных момантах рэчаіснасці, а ў другім — уражанні паэта, што склаліся ад прачытання многіх беларускіх вешатворцаў; дасціпнаю моваю гумару ён дапамагае знакамітым і менш вядомым аўтарам усміхнуцца...… More

pdf

Не завіце радзіму малой

кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

Аўтара кнігі, багатай жанрава і тэматычна, найбольш хвалююць будучыня бацькаўшчыны, апаленай Чарнобылем і абцяжаранай бальшавіцкай спадчынай, лёсы яе сыноў і дачок, дарагіх яго сэрцу людзей....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org