Зранку міліцыя прыйшла зь ператрусамі да кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў
2021-02-16 10:41
З самай раніцы міліцыя прыйшла, каб правесьці ператрусы, у офіс БАЖ, на кватэры ягоных кіраўнікоў, да журналістаў, правабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў па ўсёй краіне.
Журналісты
Алег Агееў (Менск, намесьнік старшыні БАЖ)
Андрэй Бастунец (Менск, старшыня БАЖ, ператрус у офісе)
Алесь Буракоў — малодшы (Магілёў)
Алесь Буракоў — старэйшы (Магілёў)
Барыс Гарэцкі (Менск, намесьнік старшыні БАЖ)
Анатоль Гатоўчыц (Гомель)
Крысьціна Рыхтэр (юрыстка, забралі тэлефон, дакумэнты, датычныя БАЖ, ператрус праводзілі паводле крымінальнай справы за парушэньне грамадзкага парадку (арт. 342 КК)
Ларыса Шчыракова (Гомель)
Праваабаронцы і актывісты
Ператрус у офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Менску.
Ганна Багдановіч (Берасьце)
Кацярына Бажко (Берасьце)
Барыс Бухель (Магілёў)
Уладзімер Вялічкін (Берасьце)
Уладзімер Кацора (Гомель, лідэр грамадска-палітычнага цэнтру «Палеская, 52»)
Аляксей Колчын (Магілёў)
Алена Масьлюкова (Сьветлагорск, старшыня філіі «Вясны»)
Андрэй Палуда (каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»)
Яўгенія Парашчанка (прэсавая сакратарка Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозкава)
Натальля Сацункевіч (Менск)
Андрэй Стрыжак (Рэчыца, ператрус у бацькоў, праводзіў Аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю, забралі цьвёрды дыск і мабільны тэлефон)
Валер Сьляпухін (Гомель, ператрус у бацькоў, сам ён зьехаў за мяжу ад палітычнага перасьледу)
Ірына Трацьцякова (Віцебск, ператрус у бацькоў. Шукалі дакумэнты. Забралі флэшку і кнігу «Маніторынг аддзяленьняў міліцыі»)
Уладзімер Целяпун (Мазыр, старшыня філіі «Вясны»)
Прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу РЭП
Ігар Комлік (Менск)
Андрэй Комлік-Ямацін (Менск)
Прэсавая служба Сьледчага камітэту выступіла з заявай у сувязі з ператрусамі, якія праводзяцца сёньня ў розных гарадах Беларусі ў кватэрах і офісах журналістаў і праваабаронцаў.
«Сьледчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы па арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
У межах папярэдняга расьсьледаваньня з мэтай ўстанаўленьня абставінаў фінансаваньня пратэстнай дзейнасьці сьледствам ініцыявана правядзеньне ператрусаў у арганізацыях, якія пазыцыянуюць сябе як праваабарончыя.
Правядзеньне працэсуальных дзеяньняў даручана супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС і санкцыянавана Генэральнай пракуратурай. Канчатковая прававая ацэнка сытуацыі будзе дадзена пасьля правядзеньня ўсяго комплексу працэсуальных дзеяньняў».