be

Змагар Алесь

Алесь Змагар (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч) нарадзіўся 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.

Брат (па маці) пісьменніка Янкі Золака (А. Даніловіча). Пасля сканчэння народнай школы ў 1914 прадоўжыў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень».

У лістападзе 1920 разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім паўстанні, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у Менск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Р. Мурашкі Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў.

У 1925—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні МВПІ. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы.

У часы нямецкай акупацыі працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газеты». Потым настаўнічаў, быў інспектарам беларускіх школ у Радашковіцкім, Лідскім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (27.6.1944, Мінск).

У 1944 годзе выехаў з Беларусі. Жыў у Аўстрыі, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ.

З 1949 года ў Францыі, уваходзіць у склад Рады БНР[1], выконвае абавязкі першага сакратара Рады БНР, кіраўніка французскай секцыі Рады.[2] Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух»; удзельнічаў у выданні часопіса «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 эміграваў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе, дзе выдаваў газету «Незалежная Беларусь». Быў старшынёй Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Апошнія гады правёў у Фларыдзе (ЗША), дзе памёр у 1995 г.

Крыніца: be.wikipedia.org

Змагар Алесь. Выданьні

Лесавікі

Лесавікі

Апавяданні
Змагар Алесь

Вечарэла. Сувора насупіўся сівы магутны бор, маўчыць, не шалохне галінкаю. Пільна ўзіраецца з-пад нахмуранае брывы на разасланы наўкола мяккі мохавы дыван, на пачарнелыя ў балоце нявысокія стажкі сена. Дз сь у гушчары хруснула сухая лапка, і зноў цішыня. Цішыня да болю, нібы ў цудоўным казачным, поўным... Болей »

Вызвольныя шляхі
pdf

Вызвольныя шляхі


Змагар Алесь

Алесь Змагар (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч) нарадзіўся 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.... Болей »

Да згоды
pdf

Да згоды

Вершы
Змагар Алесь

Алесь Змагар (сапр.: Аляксандр Хведаравіч Яцэвіч) нарадзіўся 1 кастрычніка 1903, в. Цароўка, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.... Болей »

Літаратурная Беларусь 3 (139) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 3 (139) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

...Мы жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь. ...У Менску закіпела праца. Арганізаваўся Беларускі нацыянальны камітэт, пачала выходзіць штодзённая беларуская газета, а 12 лістапада была адкрыта сесія Рады БНР. Здавалася... Болей »

ARCHE 02(16)2001
pdf

ARCHE 02(16)2001

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org